Маладафронтаўцы Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі скаргу ў пракуратуру

2009 2009-03-31T16:42:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg

Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі скаргу ў пракуратуру Фрунзенскага раёну з нагоды іх выкраданьня 25 сакавіка.

 

Нагадаем, за некалькі гадзін да акцыі Дзень Волі маладафронтаўцаў Насту Палажанку і Дзяніса Карнова затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Як высьвятлілася, юнакоў вывезьлі з межы Менску і высадзілі ў лесе недалёка ад трасы. Да таго ж, Дзяніса Карнова зьбівалі, а таксама парэзалі хлопцу джынсы.

 

У скарзе маладафронтаўцы патрабуюць знайсьці людзей, што ўдезльнічалі ў беспадстаўным затрыманьні зьбіцьці і крадзежы (у маладафронтаўцаў адабралі грошы, сім-карты ад тэлефонаў і заплечнік), зладзіць праверку па зазначаных фактах і даць прававую адзнаку дзеяньням міліцыі.

 

Таксама Дзяніс Карноў зьвярнуўся з заяваю ў пракуратуру Цэнтральнага раёна з просьбаю правесьці праверку па факце крадзежу: падчас ператрусу 25 сакавіка міліцыянты вынесьлі з кватэры маладафронтаўца 100 эўра.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international