Валянцін Стэфановіч: Мне асабіста ніхто не забароніць працягваць правабарончую дзейнасць

2009 2009-03-04T18:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каментар аднаго з заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” юрыста Валянціна Стэфановіча на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі.

Мы вельмі засмучаныя рашэннем Мінсітэрства юстыцыі ў адмове ў рогістрацыі ГПА “Наша Вясна”, таму што калі мы падавалі дакументы на рэгістрацыю, канешне, разлічвалі на атрыманне афіцыйнага статусу. Такім чынам ў адпаведансці з дзеючым заканадаўствам мы зможам легальна ажыццяўляць сваю праваабарончую дзейнасць. Аднак, як бачым, атрымалася ўсё па-іншаму. Нагадаю, што гэта ўжо другая адмова ў рэгістрацыі аб’яднання, якое ствараюць сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ліквідаванага ў 2003 годзе. Мы гэта расцэньваем, як сістэмную дыскрымінацыю заснавальнікаў арганізацыі, паколькі вось ужо на працягу такога доўгага часу мы не можам рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на свабоду стварэння асацыяцыяў. Таксама нагадаю, што ёсць рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН ад 2007 года, у якім было ўстаноўлена, што ліківідацыя Праваабарончага цэнтру “Вясна” зьяўлялася парушэннем артыкулу 22 Пакту аб міжнародных Грамадзянскіх і палітычных правах, Усе асобы, якія звярталіся з індывідуальнымі зваротамі ў Камітэт, а іх было каля 10 чалавек, прызнаныя ахвярамі парушэння правоў чалавека. Паводле гэтага рашэння ўраду Беларусі было прапанавана на працягу 90 дзён прыняць меры да перарэгістрацыі абяднання, а таксама зрабіць захады, скіраваныя на аднаўленне ў правах ахвяраў парушэння, і не дапускасць такіх парушэнняў у будучым. Але, як бачна, беларускія ўлады не толькі не выканалі рашэнне КПЧ, але ўжо двойчы адмовілі заснавальнікам у рэгістрацыі арганізацыі. Таму мы лічым, што гэта сістэмная дыскрымінацыя, будзем зноў звяртацца ў Вярхоўны Суд, а ў выпадку адмовы таксама ў Камітэт па правах чалавека ААН, дзе я пры падрыхтоўцы гэтага звароту аб’яднаю дзьве адмовы ў рэгістрацыі (2007 года і гэту), каб даказаць, што гэта ёсць дыскрымінацыя канкрэтных асобаў па кантрэтных палітычных падставах. Таксама хачу сказаць, што нам і мне асабіста ніхто не забароніць працягваць правабарончую дзейнасць, і я гэтым буду займацца незалежна ад рэгістрацыі ці нерэгістрацыі.

-         Патрабаванне рэгістрацыі ПЦ “Вясна” уключана ў рэзалюцыю Еўрапарламента. На вашую думку, ці можа неяк нерэгістрацыя гэтага правабарончага аб’яднання паўплываць на высновы, які робяцца зараз Еўразвязам у выніку перамоўнага працэсу?

-         Я мяркую, што нерэгістрацыя нашага аб’яднання не пройдзе незаўважна, як і тое, што зараз мы бачым у краіне пераслед па палітычных матывах. За люты назіраецца такі пэўны аткат назад, усе гэтыя разгоны дэманстрацыяў, а таксама адсутнасць сістэмных зменаў. Як будуць паступаць структуры Еўразвязу, тут мне цяжка сказаць, але адно я ведаю: канешне, мы зацікаўленыя ў перамоўным працэсе, каб урад Беларусі вёў такі дыялог з еўрапейскімі краінамі. Але нам таксама хацелася б, каб гэта быў не толькі дыялог дзеля дыялогу, а насамрэч назіраліся пэўныя змены, а не на словах. Бо пакуль мы бачым толькі палеміку, якая нам можа таксама лашчыць вушы, таму што ўлады ўжо не кажуць, які злосны Еўразвяз, страшны Захад, з якога ідзе пагроза, а ўсё болей гавораць  пра зацікаўленасць, пра супрацоўніцтва, аднаўленне статусу ў Радзе Еўропы і т.д. Безумоўна, як грамадзяне сваёй краіны, мы б гэта віталі, але мы чакаем канкрэтных крокаў і канкрэтных зменаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international