Зьмітру Хведаруку зрабілі апэрацыю

2009 2009-02-24T17:34:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fedoruk1.jpg

Як паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”, сёньня ў галоўным вайсковым шпіталі Міністэрства абароны Беларусі сябру арганізацыі, нядаўна забранаму ў войска Зьмітру Хведаруку была зробленая апэрацыя на вене.

 

Па словах Зьмітра Хведарука, пасьля апэрацыі ён адчувае сябе добра.

 

Раней падчас мэдычнага абсьледаваньня ў войску высьветлілася, што Хведарук хворы на варыкознае пашырэньне венаў і яму патрэбная апэрацыя. Сьпярша плянавалася, што празь недахоп месцаў у шпіталі апэрацыю зробяць толькі 14 красавіка, аднак потым лекары зьмянілі рашэньне.

 

Нагадаем, Зьмітра Хведарука 28 студзеня затрымалі дома і адвезьлі ў ваенкамат. Зьміцер вучыўся ў багаслоўскім каледжы на дзённым аддзяленьні. Вайскоўцы паведамілі, што каледж на цяперашні момант ня мае ліцэнзіі, і таму яны лічаць, што ў Зьмітра няма ўважнай прычыны для адтэрміноўкі ад службы. Ім не перашкодзіла й тое, што Зьмітра судзілі ў 2006 годзе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

 

Хлопца адвезьлі спачатку ў міліцыю, а потым у турму – адбываць 10 сутак за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. 29 студзеня яго прывезьлі з турмы ў паліклініку, дзе ён адмовіўся праходзіць абсьледаваньне. Нягледзячы на гэта, мэдыкі далі заключэньне, што ён прыдатны для вайсковай службы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international