Новая крымінальная справа ў дачыненьні да Максіма Дашука
https://spring96.org/be/news/27374
2009
2009-02-23T17:30:00+0200
2009-02-23T17:30:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dashuk1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзін з фігурантаў палітычнай “Справы 14-ці” Максім Дашук змешчаны 23 лютага ў Мінскі СІЗА.
Сёньня ў РУУСе Маскоўскага раёна, куды актывіст прыйшоў па позве разам з адвакатам, яму было прад’яўлена абвінавачваньне ў парушэньні артыкула 415 Крымінальнага кодэксу за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежавання волі. Да суду ён будзе ўтрымлівацца пад вартай.
Нагадаем, што непаўнагадовы Максім Дашук у 2008 годзе быў асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу за ўдзел у студзенскім мітынгу прадпрымальнікаў.
Паводле супрацоўнікаў правааахоўных органаў, Дашуку цягам апошняга часу было вынесена некалькі папярэджаньняў за парушэньне рэжыму, абумоўленага “хатнім” арыштам.