«Лібералізацыя» па-гомельску
https://spring96.org/be/news/27041
2009
2009-02-04T09:35:33+0200
2009-02-04T09:35:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў 3 лютага Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў. Міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў супраціве падчас затрыманьня. За гэта яго пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў. Агулам штраф атрымаўся 2 мільёны 800 тысяч рублёў, альбо тысячу амэрыканскіх даляраў.
Васіля Токаранку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў – 1 млн 750 тысяч рублёў – за ўдзел у пікеце.
На 100 базавых велічыняў штрафу суд пакараў Кастуся Жукоўскага. Ён мусіць заплаціць тры з паловай мільёны рублёў. Гэта амаль1300 даляраў.