Ці дачакаемся “Нашай Вясны”?

2009 2009-02-02T18:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nasaviasna_minjust.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Міністэрства юстыцыі Беларусі рассылае лісты заснавальнікам праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Зыходзячы з папярэдняй практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, мэта такіх дзеянняў  знайсьці якія-небудзь надуманыя недакладнасьці, якія тычацца ўстаноўчага сходу, што правялі ініцыятары стварэньня праваабарончага аб’яднаньня.

 

Так “Радыё Свабода” паведамляе з гэтай нагоды, што берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей атрымаў такі ліст і абураецца тым, што гэты ліст быў накіраваны на несапраўдны адрас. “Толькі дзякуючы таму, што супрацоўнікі паштовага аддзяленьня ведаюць мяне асабіста, карэспандэнцыя не згубілася. У іншым выпадку ў міністэрства юстыцыі была б падстава спыніць хаду рэгістрацыі”, - паведаміў ён “Свабодзе”.

У лісце Мінюста ўтрымліваюцца пытаньні наконт месца і даты правядзеньня ўстаноўчага сходу, ці падпісваўся заяўнік пад нейкімі дакументамі, колькі чалавек удзельнічала ў сходзе, ці лічыць сябе заяўнік заснавальнікам аб’яднаньня і гэтак далей.

 

На думку праваабаронцаў сэнс гэтых сумнеўных лістоў толькі адзін: знайсьці фармальныя зачэпкі, на падставе якіх можна будзе адмовіць праваабарончаму аб’яднаньню ў рэгістрацыі.

 

Тым больш, што дакументы для рэгістрацыі “Нашай Вясны” даручана рэхтаваць Аляксандру Харытону, чыноўніку Мінюста, які спрычыніўся да масавай ліквідацыі ў Беларусі грамадскіх арганізацый, за што, разам з найбольш адыёзнымі асобамі беларускага дзяржаўнага істэблішменту стаў персонаю “non grata” на тэрыторыі Еўразвязу.

 

Між тым праваабаронцы, якія падалі дакументы на рэгістрацыю аб’яднаньня “Наша Вясна”, ізноў адчулі на сябе пільны кантроль уладаў пры перасячэньні мяжы. Раней, пачынаючы з вясны 2008 года ў дачыненьні да правабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна  Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча, Тацяны Рэвяка, Віктара Сазонава на мяжы  праводзілася абавязковае дэклараваньне маёмасьці і вобшук. Пасьля кароткага перапынку ў студзені асабісты дагляд аднавіўся. Аднавіўся якраз пасьля падачы дакументаў на рэгістрацыю праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна".

 

Нагадаем,18 студзеня 2009 года ў Менску каля 70 чалавек з усёй Беларусі правялі свой ўстаноўчы сход і падалі дакументы на рэгістрацыю “Нашай Вясны” ў Мінюст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international