Актывісты аспрэчваюць мільённыя штрафы

Тэгі: суды, скаргі, выбары-2008
Крыніца: Радыё «Свабода»

Сёньня Гомельскі абласны суд разгледзіць касацыйныя скаргі чатырох дэмакратычных актывістаў, пакараных буйнымі штрафамі падчас парлямэнцкай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.


Сябра АГП з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок аспрэчвае штраф у памеры 1 мільён 50 тысяч рублёў, вынесены яму завочна Ельскім раённым судом за нібыта незаконны збор подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты прадстаўніка АДС Мікалая Гаўрыленкі. Апошні, дарэчы, вылучаўся праз партыйны пратакол.

Сьветлагорскія актывісты Сьвятлана Міхальчанка, Віктар Ахрамчук і Сяргей Шавяленка аспрэчваюць штрафы ў памеры 40 базавых велічыняў за распаўсюд падчас перадвыбарчай агітацыі пэрыядычных выданьняў без выходных зьвестак і злоўжываньне свабодай сродкаў масавай інфармацыі.

Пакарала актывістаў буйнымі штрафамі судзьдзя Сьветлагорскага раённага суду Ірына Алісейка.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international