Збітыя ў Мінску спецназам апазіцыянеры пададуць скаргі ў пракуратуру

2008 2008-09-17T16:58:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пацярпелыя падчас разгону акцыі салідарнасці ў Мінску 16 верасня апазіцыянеры маюць намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры.

Нагадаем, учора на Кастрычніцкай плошчы сталіцы сабраліся каля 50 чалавек, многія з якіх трымалі ў руках партрэты зніклых у 1999-2000 гадах Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. Спецназаўцы, якіх было значна болей за ўдзельнікаў акцыі, жорстка выціснулі іх з плошчы. Былі збітыя лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоль Лябедзька, Франак Вячорка ды іншыя. Намесніку старшыні Партыі БНФ Вінцуку Вячорку разбілі акуляры. Спецназаўцы разрывалі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі ЕС. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international