Барысаў: На безальтэрнатыўнай акрузе кандыдат не абцяжарвае сябе сустрэчамі з выбаршчыкамі

2008 2008-09-17T09:12:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, генеральны дырэктар Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" Васіль Гур'янаў, відаць па ўсім, не гарыць жаданнем сустракацца з выбаршчыкамі. З трох запланаваных сустрэч на прадпрыемствах горада і раёна пакуль адбылася толькі адна.

Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63  Таццяна Тарасевіч на пытанне, чаму была адменена сустрэча на заводзе "Экран", адказала, што сустракацца або не сустракацца з выбаршчыкамі з'яўляецца добрай воляй кандыдата. 

Пасля таго, як актывіста дэмакратычнай апазіцыі Сяргея Салаша не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе, і выбары тут будуць праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове, Васіль Гур'янаў, мабыць, нават не лічыць патрэбным імітаваць працэс барацьбы за галасы выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства