Дзяніс Садоўскі атрымаў два папярэджанні

2008 2008-09-16T11:41:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кандыдату у дэпутаты па Мінскай Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе №103 Дзянісу Садоўскаму акруговая выбарчая камісія за ўчорашні дзень вынесла адразу 2 папярэджанні – за заклік на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і за распаўсюд “Народнай Волі”.

Цягам учорашняга дня Масюкошчынская выбарчая камісія г.Мінску вынесла кандыдату-сябру аргкамітэту БХД Дзянісу Садоўскаму адразу два папярэджанні. Сябры камісіі прыдраліся да улётак з заклікам на сустрэчу кандыдата з лідэрам Руху “ЗА Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама да таго, што Садоўскі ў межах акругі распаўсюджваў асобнікі газэты “Народная Воля” з надрукаваным пра кандыдата інтэрвію.

Сам жа Дзяніс Садоўскі кажа, што нягледзячы на вынесеныя папярэджанні ён найдалей зьбіраецца працягваць актыўную агітацыйную кампанію дзеля данясення да людзей сваёй грамадзкай пазіцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international