Ад незалежнага кандыдата Сяргея Кузьмянка патрабуць тлумачэнняў

2008 2008-09-08T15:36:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Незалежны кандыдат у дэпутаты беларускага парламента па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 Сяргей Кузьмянок будзе вымушаны даваць тлумачэнні выбарчай камісіі наконт дзеянняў, якія датычаць яго агітацыйнай кампаніі.

Старшыня выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч патэлефанаваў Сяргею Кузьмянку і запатрабаваў даць тлумачэнні наконт афішаў з выявай кандыдата, якія  з’явіліся ў Гродна. У рэкламнай прадукцыі жыхарам горада паведамлялася, на якім тэлеканале і ў які час можна паглядзець выступ Сяргея Кузьмянка. Прадстаўнікі выбарчай камісіі лічаць дадзеную друкаваную прадукцыю пазазаконнай.  Незалежны кандыдат у дэпутаты не бачыць у сваіх дзеяннях  ніякіх парушэнняў і лічыць, што скарыстаўся канстытуцыйным правам распаўсюду інфармацыі. Што датычыць тлумачэнняў, то Сяргей Кузьмянок дасць іх толькі пасля афіцыйнага запыту старшыні камісіі.

Не выключана, што ўлады зацікавіліся паходжаннем рэкламнай прадукцыі перш за ўсё таму, што афішы Сяргея Кузьмянка ўтрымліваюць паведамленне “Ён кінуў выклік мэру”. Менавіта на гэтай акрузе акрамя трох апазыцыйных кандыдатаў мае намер балатавацца Аляксандр Антоненка – старшыня Гродзенскага гарвыканкаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international