Кандыдат у дэпутаты Ірына Яскевіч: Яны разумелі, што я на гэтым не спынюся

2008 2008-09-03T15:04:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў кандыдатам у дэпутаты прадпрымальніка з Віцебску Ірыну Яскевіч. Высветлілася, што акруговая камісія няправільна праверыла подпісы, сабраныя ў яе падтрымку. Таксама Яскевіч не верылі, што яна з'яўляецца дырэктарам фірмы, хоць яна і мела адпаведны дакумент. 

 

У інтэрв'ю Еўрарадыё Ірына Яскевіч выказала сваё меркаванне наконт таго, чаму ЦВК вырашыў яе зарэгістраваць:

"Я думаю, што тут не ўсё так проста. Пайшлі скаргі, звароты, і яны разумелі, што я на гэтым не спынюся і буду даказваць сваю правату. Напэўна, яны вырашылі, што так прасцей".

Адзначым, што Яскевіч уваходзіць у адзіны спіс Аб'яднаных дэмакратычных сілаў і з'яўляецца кіраўніцай аргкамітэта рэспубліканскага прафсаюза малога бізнэсу "РАЗАМ".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international