Партыйнае прадстаўніцтва на выбарах зменшылася

2008 2008-08-29T17:48:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бягучая выбарчая кампанія вызначаецца тым, што ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі ў тры разы зменшылася партыйнае прадстаўніцтва сярод вылучэнцаў. Аб гэтым заявіла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

У 2004 годзе ў ліку прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы налічвалася 316 членаў розных палітычных партый, а ў 2008-м - 118.

У 2,5 раза скарацілася колькасць вылучаных ад працоўных калектываў. На думку Лідзіі Ярмошынай, "гэта форма вылучэння адыходзіць з жыцця". Большасць суіскальнікаў - 89 працэнтаў - былі вылучаны шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. У 2004 годзе ўдзельная вага гэтай формы вылучэння склала 55 працэнтаў. Так што папулярнасць вылучэння шляхам збору подпісаў грамадзян расце, адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Разам з тым, дадала яна, чвэрць патэнцыяльных кандыдатаў не змаглі ў ходзе сёлетняй кампаніі сабраць 1 тыс. подпісаў і выбылі на стадыі здачы дакументаў для рэгістрацыі. Усяго на стадыі рэгістрацыі кандыдатаў з перадвыбарнай дыстанцыі сышлі 23 працэнты суіскальнікаў, канстатавала Лідзія Ярмошына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international