Ярмошына адказала на скаргу Паўла Наздры

2008 2008-08-27T17:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мазырскі назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту і сябра аргкамітэту БХД Павал Наздра атрымаў адказ старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у якім яна падцвердзіла правамернасць дзеянняў акруговай выбарчай камісіі.

У сваёй заяве Павал Наздра выказаў нязгоду з адмовай Мазырскай акруговай выбарчай камісіі падаць яму для азнаямлення дакуманты, датычныя падрыхтоўкі да выбараў і фармаванні камісій, і папрасіў старшыню ЦВК абавязаць акруговую камісію прадставіць яму патрабуемыя матэрыялы.

У адказе Лідзіі Ярмошынай адзначана, што патрабаванне азнаёміцца з дакумантамі аб фармаванні акруговай і ўчастковых камісій з'яўляецца неправамерным. "Матэрыялы аб фармаванні камісій знаходзяцца ў тых органах, якія ўтварылі камісіі", - напісана ў адказе. Старшыня Цэнтрвыбаркама спасылаецца на чацвёртую частку артыкула 13 Выбарчага кодэксу: "У названай норме не прадугледжана азнаямленне назіральнікаў з пратаколамі паседжанняў выбарчых камісіі".

Напрыканцы Лідзія Ярмошына звяртае ўвагу Паўла на "недапушчальнасць бяздоказных заяў аб рыхтуючыхся фальсіфікацыях выбараў".

Каментуючы адказ старшыні ЦВК, Павал Наздра адзначыў, што "адмова азнаёміцца з дакумантамі, адпіскі з наглядных органаў, уключэнне ў склад камісій усяго сямі з 225 прапанаваных дэмакратычных актывістаў - усё гэта можа прывесці да фальсіфікацый", аб чым ён і паведаміў спадарыні Ярмошынай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international