Баранавічы: Дзяржаўныя СМІ свядома ўтойваюць месцы працы сябраў камісій

2008 2008-08-21T20:10:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як удалося высветліць назіральніку ад БХК Карнею Пятровічу, участковыя камісіі ў Баранавічах фарміраваліся ў большасці шляхам вылучэння працоўнымі калектывамі і зборам подпісаў. І хаця калектыў можа вылучыць у камісію толькі аднаго прадстаўніка, у выбарчых камісіях атрымаліся па 10 – 12 чалавек з аднаго калектыва. Прычым, старшыні камісій у большасці сваёй – кіраўнікі астатніх сябраў камісіі па працоўнай іерархіі.

Так, у Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 на выбарчым участку № 6 (ліцэй № 1) старшыня камісіі – дырэктар ліцэя Аляксей Бычкоўскі, члены камісіі – прадстаўнікі гэтага ліцэя (10 чалавек); на выбарчым участку № 24 (СШ № 14), старшыня камісіі – дырэктар школы Мікалай Руды, сябры камісіі – 10 настаўнікаў гэтай школы; на выбарчым участку № 36 старшыня камісіі – галоўны ўрач бальніцы Генадзь Лабковіч, сябры камісіі – 9 супрацоўнікаў гэтай медустановы. Такое ж назіраецца і ў большасці іншых камісій як па гэтай акрузе, так і па Баранавіцкай-Усходняй акрузе № 6 і па Баранавіцкай сельскай № 7.

Відаць, менавіта таму, друкуючы спісы членаў камісій, дзяржаўныя выданні не даюць інфармацыю, хто і дзе з сябраў камісій працуе. Не даюць такую інфармацыю назіральнікам і ў выканкаме. І робіцца гэта з адною мэтаю: людзі, падпарадкаваныя старшыні камісіі па асноўнаму месцы працы, не змогуць аслухацца яго ў час выбараў і зробяць так, як ён загадае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international