Па справе аб выбуху ў Менску дапыталі рэдактара газеты «Антэна»

2008 2008-08-20T09:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Галоўнага рэдактара папулярнай газеты «Антэна» Сяргея Маліноўскага дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб менскіх выбухах.

У аўторак, 19 жніўня, Сяргей Маліноўскі сустрэўся са следчым.

-- У мяне знялі адбіткі пальцаў, узялі ўзоры сліны і пацікавіліся, дзе я быў падчас выбухаў, -- распавёў журналіст «Народнай волі». -- Асабліва іх чамусьці Віцебск цікавіў і «Славянскі базар» -- з кім я ездзіў, дзе быў. Я нават і не зразумеў, чаму яны пра Віцебск пыталіся. Прычым аб Віцебску і «Славянскім базары» пыталі не толькі мяне… Цікавіліся, як я дабіраўся да Віцебску і назад. Я адказаў: на спадарожках -- туды з Жорай Калдуном, а назад -- з Алесяй.

Удакладнялі, ці ёсць у мяне сябры хімікі, ці знакомы мне юнак, намаляваны на фотаробаце (ён у іх на сцяне вісіць). Я сказаў, што ён да Алега Кашавога падобны. Пасмяяліся…

Прасілі распавесці, дзе стаяла мая машына падчас святкавання Дня незалежнасці ў Менску. Хаця ў той дзень у раёне выбухаў я быў літаральна хвілін 10-15: прыехаў, паглядзеў на публіку і з'ехаў…

Мне здаецца, што следчыя, якія вядуць гэтую справу, сабраліся апытаць ледзь ці не ўсё насельніцтва Беларусі. Калі я сыходзіў з пракуратуры, мне сказалі: «Калі Вам яшчэ будуць тэлефанаваць, то скажыце, што вы ўжо былі ў такім-та кабінеце і ўсё…»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international