У КДБ дапытвалі жонку Яраслава Берніковіча

2008 2008-07-31T17:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пад увагу КДБ трапіла Іна Берніковіч — жонка патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12, сябра Партыі БНФ Яраслава Берніковіча, настаўніца хіміі і біялёгіі паводле адукацыі.31 ліпеня яе распытвалі пра выбухі ў Менску 4 ліпеня.

Супрацоўнікаў КДБ цікавіла, дзе была сям’я ў ноч менскага выбуху і ці не распытвалі Іну Берніковіч пра выбуховыя рэчывы сябры мужа, якія цяпер зьбіраюць подпісы за вылучэньне Яраслава Берніковіча на кандыдата ў дэпутаты. Спадарыня Іна таксама ўваходзіць у ініцыятыўную групу мужа. Апрача яе, у КДБ пра менскія выбухі апыталі яшчэ аднаго сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча — мастака Аляксандра Мядзельца, які некалі праходзіў тэрміновую службу ў інжынэрна-сапёрных войсках. Спадар Мядзелец распавёў, што разам зь ім выклікалі іншых былых вайскоўцаў-сапёраў, ва ўсіх іх зьнялі адбіткі пальцаў ды ўзялі сьліну на аналіз ДНК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international