Пенсіянеры засталіся без сваёй арганізацыі

2008 2008-07-30T14:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў грамадскага аб’яднання пенсіянераў да Міністэрства юстыцыі на адмову ў рэгістрацыі. Гэта была другая спроба атрымаць юрыдычны статус сябрамі арганізацыі, якая ставіць сваёй мэтай абарону сацыяльных правоў сталых людзей.

Устаноўчы з’езд гэтага грамадскага аб’яднання адбыўся яшчэ 29 сакавіка. Гэта была ўжо другая спроба беларускіх пенсіянераў зарэгістраваць сваю арганізацыю. Аднак, як і ў першым выпадку, Міністэрста юстыцыі знайшло ў статутных дакументаў шэраг недахопаў, якія, на думку чыноўнкіаў, носяць невыпраўляльны характар. Прыкладам, паводле іх заключэння, у статуце арганізацыі пазначана, што яе сябрамі могуць быць  не толькі пенсіянеры, але і асобы перадпенсійнага ўзросту. Апрача гэтага, былі знойдзеныя і шэраг памылак пры афармленні дакументаў. Аднак на думку аднаго з заснавальнікаў – Уладзіміра Страха, усе гэтыя парушэнні маглі быць выпраўленыя ў рабочым парадку. Тым не менш Мінюст такой магчымасці пенсіянерам не даў.

Уладзімір Страх лічыць, што чыноўнікі вырашылі перастрахавацца, пабаяўшыся, што арганізацыя будзе займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак гэта зусім не так, сцвярджае ён:

- Сябрамі нашай арганізацыі з’яўляюцца людзі рознага веравызнання, якія маюць розныя погляды, мы не ставім мэты змагацца за ўладу. Мы хочам толькі палепшыць жыццё пенсіянераў, дамамагчы ім аб’яднацца і больш кантактаваць паміж сабой. 

Уладзімір Страх кажа, што пенсіянеры ўжо вырашылі правесці трэці ўстаноўчы сход, і яшчэ раз падаць дакументы на рэгістрацыю, папярэдне выправіўшы ўсе хібы, якія знайшоў Мінюст:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international