Актывіста "Маладога Фронта" выключаюць з магілёўскага ўніверсітэта

2008 2008-07-08T14:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аб гэтым паведаміў студэнт першага курса Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова Расціслаў Панкратаў, пасля адбыўшайся размовы з дэканам факультэта.

–  Ціск на мяне пачаўся яшчэ з восені 2007 года, калі мяне пачалі выклікаць на размовы супрацоўнікі КДБ, – гаворыць Расціслаў. З красавіка гэтага года на мяне пачалі ціснуць праз дэканат. Мне неаднаразова прапаноўвалі забраць дакументы з ўніверсітэта па свайму асабістаму жаданню, але я адмаўляўся. Трэба адзначыць, што першую сесію я здаў паспяхова, без пераздач. На другой жа мяне проста завалілі.  Да першага іспыта мяне не дапусцілі, а яшчэ на двух мне паставілі дрэнныя адзнакі. Сёмага ліпеня, дэкан факультэта, сказаў, што я буду адлічаны з ўніверсітэта за непаспяховасць.

Сваё адлічэнне Расціслаў бачыць вынікам сваёй палітычнай актыўнасці ў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт". 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international