У Мінску працягваюцца затрыманні

2008 2008-07-09T11:58:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У сувязі з расследаваннем абставінаў выбуху ў Мінску затрыманыя два актывісты апазіцыі — Міраслаў Лазоўскі і Ігар Корсак. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Лазоўскага, намеснік старшыні рады грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская.

 

Паводле яе слоў, учора ў іх кватэры, а таксама ў кватэры І.Корсака былі праведзеныя вобшукі.

 "У майго мужа канфіскаваны сістэмны блок камп'ютэра, некаторыя дакументы, запісныя кніжкі. У Корсака, наколькі мне вядома, канфіскаваны пакет з гайкамі і балтамі, а таксама гумовыя пальчаткі — рэчы, якія ёсць у гаспадарцы, напэўна, у кожнага чалавека. Майго мужа ўчора да позняга вечара трымалі ва ўпраўленні КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, потым даставілі ў следчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама. У 12 гадзін ночы ён адтуль так і не выйшаў. Цяпер да яго пайшоў адвакат", — расказала Н.Шыдлоўская.

Яна зазначыла, што Лазоўскі і Корсак раней былі членамі ў грамадскім аб'яднанні "Беларускае згуртаванне вайскоўцаў" (БЗВ.). Аднак пасля таго, як дзейнасць арганізацыі была спынена рашэннем Міністэрства юстыцыі, ніякай дзейнасцю яны не займаліся, сцвярджае Шыдлоўская.

Стала таксама вядома, што 8 ліпеня ў Нясвіжскае аддзяленне КДБ была выклікана вядомая актывістка апазіцыі Анастасія Азарка. Яе таксама дапытвалі па факце выбуху ў Мінску, але пасля гутаркі адпусцілі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international