Пачаўся суд над Касяй Салаўёвай

2008 2008-04-08T10:36:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кася Салаўёва. Фота Радыё Свабода

Кася Салаўёва. Фота Радыё Свабода

 

 

 

 

 

13.20. Паплечнікам мітынгоўцаў удалося утварыць жывы ланцуг, каб пасадзіць удзельнікаў акцыі ў аўтамабіль, які адразу зьехаў ад будынку суду. Атрымалася, што ў падагнаны аўтазак не было каго садзіць. (Радыё ”Свабода”)

13-06. Прысуд Касі Салаўёвай будзе абвешчаны ў 17-30. У судзе перапынак да гэтага часу.

Каля будынку суда пяцёра актывістаў селі на зямлю. Каля іх амапаўцы і моладзь, якая спрабуе абараніць хлапцоў і адвесці ў бяспечнае месца. Тым часам да людзей пад’ехаў аўтазак. Міліцыя вырашае, якім чынам затрымаць актывістаў, сярод якіх адзі з братоў Шылаў. Кажуць, што затрыманы Аляксей Янушэўскі.

12.50. Пасьля перапынку пракурор запатрабаваў для Касі Салаўёвай штрафу у памеры 200 базавых велічыняў. Тым часам на вуліцы людзі скандуюць у падтрымку актывісткі. Міліцыя і перапранутыя спецслужбоўцы пачалі затрымліваць найбольш актыўных мітынгоўцаў.

 

12.10. Суддзя Марозава пачала зачытваць матэрыялы справы. У калідоры каля судовай залі прысутныя ўступілі ў палеміку з карэспандэнтам БТ. Людзі выказвалі сваё абурэньне і абвінавачвалі дзяржаўны тэлеканал у паклёпе і распаўсюдзе ілжывых зьвестак. У выніку супрацоўнікам міліцыі давялося завесьці апэратара і карэспандэнта ў куток, каб выключыць нейкія інцыдэнты. У судзе дапыталі сьведак - выхвальніцу інтэрнату і двух студэнтак. Адна са сьведак сказала, што ў судзе спыталі, ці ведала яна, што "Малады фронт" ёсьць апазыцыйнай арганізацыяй і ці агітавала Кася сваіх суседак уступаць у "Малаы фронт". (Радыё “Свабода”).

11.55. Людзей, якіх дагэтуль не прапускалі нават у памяшканьне суду, пачалі прапускаць у будынак. Аднак па-ранейшаму у судовай залі знаходзяцца толькі 11 чалавек. Магчыма пасьля перапынку на суд могуць прапусціць яшчэ некалькі чалавек.

11.45. У Полацкім судзе пачаўся допыт сьведак. Вядома, што гэта студэнткі, якія жылі ў інтэрнатаўскім пакоі з Салаўёвай.

Пад час судовага працэсу ў залю правялі сакратара амбасады ЗША Луіса Крышака, а таксама бацькоў Касі Салаўёвай.

11-36. Перад пачаткам судовага працэсу адвакат Аляксандр Галіеў зачытаў адкрыты ліст Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і зліквідаванага ўладамі праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” з асуджэньнем артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу і патрабаваньнем правесці справядлівае судовае разбіральніцтва. Гэты ліст суддзя далучыла да справы.

11-26. Да матэрыялаў справы далучаныя таксама 263 асобнікі праваабарончага бюлютэня “Права на волю”, які нібыта распаўсюджвала актывістка.

11-20 У сваім слове Кася Салаўёва патлумачыла суддзі свой удзел у незарэгістраваным “Маладым фронце” жаданьнем браць удзел у адраджэньні беларускай мовы і культуры. Яна нагадала у судзе, што пры гэтай уладзе беларуская мова можа ператварыцца ў латынь.


11-15. Вольныя месцы ў судовай залі спрабавалі заняць студэнтамі Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Прарэктар па ідэалогіі Цыганкоў прывёз калі 15 дзяўчат, але абураныя людзі прысаромілі студэнтак, якія паспешліва сыйшлі ад памяшканьня суда.

11-05 Суддзя Марозава цытуе дзёньнікавыя запісы Касі Салаўёвай, якія далучаны да матэрыялаў справы: “ …але я са свайго боку зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб зруйнаваць гэты рэжым”.

10-50. У Полацку не знайшлося большага памяшканьня, таму ў залю для судовых пасяджэньня пусьцілі толькі 9 чалавек. Сярод іх - Аляксандр Мілінкевіч, Інна Кулей, Алесь Бяляцкі, некалькі журналістаў. Большасьць прысутных, нават сваякоў Касі, у залу не дапусьцілі, хакця там і засталтся вольныя месцы.

Суддзя суду горад Полацка Марозава прад’явіла абвінавачваньне ў парушэньні арт. 193‑1 Крымінальнага кодэксу РБ «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі».

Адвакатам на працэсе выступае Аляксандар Галіеў.


Нагадаем, падтрымаць Касю Салаўёву прыехалі каля 50-ці чалавек, сярод якіх лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня БХД Павел Севярынец, палітыкі Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Алесь Макаеў, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч, саветнік амбасады ЗША Джонатан Мур.

 

У Полацкім гарадскім судзе пачынаецца суд над моладзевай актывісткай Касяй Салаўёвай. У гэты час каля будынку суда сабралася каля 50 чалавек, якія прыехалі падтрымаць “маладафронтаўку”. Аднак міліцыянты папярэдзілі журналістаў і палітыкаў, што ў судовай залі месца толькі на 15 чалавек. Людзі ўголас выказваюць незадаволенасьць і жадаюць патрапіць на працэс.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, зараз у Полацкім судзе спрабуюць знайсці памяшканьне большага памеру.


Між тым ля памяшканьня суду дзяжураць узмоцненыя патрулі міліцыі. Былі таксама заўважаны патрульныя аўтамабілі ДАІ на пад’ездах да Полацку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international