Актывіста Алеся Зарэмбюка цкуе КДБ

2008 2008-03-12T09:45:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Зарэмбюк

Алесь Зарэмбюк

Учора мастоўскага актывіста руху "За свабоду!" Алеся Зарамбюка цягам двух з паловай гадзінаў трымалі ва ўпраўленьні КДБ па Гарадзенскай вобласьці.

Актывіста папярэдзілі аб крымінальнай адказнасьці па артыкуле 342 КК РБ "Арганiзацыя i падрыхтоўка дзеяньняў, якiя груба парушаюць грамадзкi парадак". Яму паказалі фотаматэрыялы са святкаваньня дня Каліноўскага ў Свіслачы 27 лістапада 2007 года і сустрэчу Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў 4 лістапада, дзе браў удзел і Зарэмбюк.

Следчы КДБ капітан Жывушка прапанаваў падпісаць тлумачэньні, але Зарэмбюк адмовіўся гэта рабіць. Як паведаміла “Радыё “Рацыя”, гэта другі візыт у КДБ Алеся Зарамбюка, першы раз яго выклікалі ў мінулым годзе па крымінальнай справе Маладога фронту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international