Журналістцы Савушкінай параілі адзначаць «Дзень спецслужбаў»

2008 2008-03-10T17:04:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/830.jpg

 

Незалежнай журналістцы, сябры ГА «БАЖ» Марыі Савушкінай 7 сакавіка зноў патэлефанаваў супрацоўнік «дэпартаменту добрых спраў КДБ», гэтым разам — на хатні тэлефон. Ананім сказаў, што тэлефануе павіншаваць са святам. Калі журналістка адказала, што не святкуе 8 сакавіка, невядомы параіў ёй адзначаць «Дзень спецслужбаў».

Нагадаем, 21–22 лютага г.г. чалавек, які назваўся супрацоўнікам «дэпартаменту добрых спраў КДБ Юрыем» некалькі разоў тэлефанаваў на мабільныя нумары Марыі Савушкінай і настойліва запрашаў на неафіцыйную размову.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international