Дзеяньні ашмянскіх мытнікаў і супрацоўнікаў КДБ абскардзіць у судзе лідэр моладзі партыі БНФ Алесь Каліта

2007 2007-08-03T12:46:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы лідэр Алесь Каліта падрыхтаваў зыск у суд аб спагнаньні з супрацоўнікаў ашмянскай мытні і КДБ матэрыяльнага ўрону, які актывіст панёс па прычыне наўмыснага пашкоджаньня ноутбука.


Як стала вядома ПЦ “Вясна”, яшчэ напрыканцы студзеня ў Алеся Каліты пры перасячэньні літоўскай мяжы быў часова сканфіскаваны ноўтбук для правядзеньня следчых дзеяньняў. Больш чым паўгода Каліта дамагаўся вярнуць сваю маёмасьць і ў выніку атрымаў цалкам пашкоджаны кампутар. Ён звярнуўся да экспертаў, які пасля дыягностыкі падлічылі нанесены ўрон у суме 321 тысяча рублёў.

Як паведаміў праваабаронцам Алесь Каліта, “аніякім экспертным заключэньнем ня можна вымераць маральны ўрон, які быў нанесены дзеяньнямі службоўцаў. Да таго ж незваротна загінула каштоўная інфармацыя, якая месцілася ў памяці ноўтбука. Аднак спадзяваньняў на іх кампенсацыю няма. Вярнуць хаця б матэрыяльныя выдаткі на рамонт тэхнікі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international