Павел Севярынец атрымаў штраф памерам 150 базавых адзінак, Сяргей Мацкойць і Алена Лазарчык -- па 20 базавых адзінак штрафу за ўдзел у пікеце “За Незалежнасьць”.

2002 2002-10-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Маскоўскага райну г. Мінску адбыліся разгляды адміністратыўных матэрыялаў затрыманых 23 кастрычніка падчас несанкцыянаванага пікету “За Незалежнасьць”. Нагадаем, што ў той дзень Беларуская Партыя Свабоды і Малады Фронт пікетавалі будынак, дзе праходзіла канферэнцыя «Беларусь-Расія: новая інтэграцыя». Гэты пікет быў скіраваны супраць мясцовых палітычных сілаў, якія спрыяюць аншлюсу Беларусі.

Судзьдзя суда Маскоўскага раёну Антаневіч прыняў рашэньне асудзіць Паўла Севярынца да штрафу памерам 150 базавых адзінак (1 665 000 рублёў). Сяргей Мацкойць і ягоная жонка Алена Лазарчык асуджаныя да штрафаў у 20 базавых адзінак кожны (222 000 рублёў).

Нагадаем, што адзін з затрыманых падчас пікету -- Ільля Ядранцаў, быў асуджаны на трое сутак адміністратыўнага арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international