viasna on patreon

Сілавікі атрымалі ліст аршанца, які прасіў польскі кансулят выдаць яму гуманітарную візу. Яму пагражалі артыкулам за «здраду радзіме»

2021 2021-10-18T09:33:34+0300 2021-10-18T09:53:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mernenka-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Мярненка. Фота з сацыяльных сетак

Сяргей Мярненка. Фота з сацыяльных сетак

Аршанскі актывіст Сяргей Мярненка вымушаны быў тэрмінова пакінуць Беларусь з-за таго, што спецслужбы атрымалі доступ да інфармацыі з памяшкання Візавага цэнтру Рэспублікі Польша ў Магілёве і палохалі яго крымінальным артыкулам.

Улетку 2020 года назіральніка за выбарамі прэзідэнта Беларусі Сяргея Мярненку затрымлівалі некалькі разоў, тройчы яго каралі адміністрацыйным арыштам, цягалі на допыты, расшуквалі па сваяках і знаёмых. А некалькі тыдняў таму запрасілі сведкам па крымінальнай справе ягонага сябра па пратэстным артыкуле.

Адчуўшы, што дабром гэта не скончыцца і для яго самога, Сяргей Мярненка звярнуўся ў Візавы цэнтр Польшы ў Магілёве. Аднак праз некаторы час Сяргея выклікалі ў Аршанскі ГАУС і паказалі раздрукоўку ягонага ліста, верагодна з камеры відэаназірання. Ліст ён пісаў у польскую амбасаду з аргументацыяй просьбы выдаць яму гуманітарную тэрміновую візу.

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі актывіста, што гэты зварот можа стаць падставай для арыкула "Здрада радзіме" (арт. 356 КК РБ).

Пасля таго, як сілавікі прыехалі па месцы жыхарства маці і зрабілі грунтоўны ператрус, актывіст пакінуў Беларусь.

Самога Мярненку здымалі на камеру, пагражалі дубінкай і кастэтам, казалі, што гэта яго чакае, калі ён адмовіцца распавядаць пра ліст на відэакамеру.

Зараз Сяргей Мярненка знаходзіцца ў бяспецы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства