viasna on patreon

Жыхар Ельска абразіў начальніка Дзяржынскага РАУС. І ён не першы...

2021 2021-04-23T15:15:53+0300 2021-04-23T15:19:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bychkouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Бычкоўскі

Аляксандр Бычкоўскі

Судом Ельскага раёна 21 красавіка разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Бычкоўскага. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса.

Мужчыне 56 год, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Як паведамляе сайт Вярхоўнага суда Беларусі, абвінавачаны Бычкоўскі 29 верасня 2020 года, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г. Ельску, у адной з сацыяльных сетак пасля прагляду каментара, пакінутага пад раней размешчанай неўстаноўленай асобай фатаграфіяй і асабістымі дадзенымі начальніка Дзяржынскага РАУС Мінскай вобласці Яўгена Жылінскага, пакінуў каментар, які змяшчае абразы ў адрас апошняга.

Суд прызнаў Бычкоўскага вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.

Пастаноўлена таксама спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелага Жылінскага ў кошт кампенсацыі маральнай шкоды 1 500 рублёў.

Раней начальнік Дзяржынскага РАУС Мінскай вобласці Яўген Жылінскі ўжо выступаў пацярпелым у судах і атрымліваў кампенсацыю.

Год і тры месяцы "хатняй хіміі" і 3000 рублёў каштавала жыхару Фаніпаля абраза міліцыянта

Суддзя Раман Крыловіч прысудзіў 1 год і 3 месяцы "хатняй хіміі" і пастанавіў задаволіць пазоў кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства