viasna on patreon

Год і тры месяцы "хатняй хіміі" і 3000 рублёў каштавала жыхару Фаніпаля абраза міліцыянта

2021 2021-02-01T14:17:26+0300 2023-03-06T23:25:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sambras.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Самброс

Максім Самброс

Першага лютага ў судзе Дзяржынскага раёна разглядалі крымінальную справу па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), узбуджаную супраць жыхара Фаніпаля Максіма Самбраса.

Згодна з абвінавачваннем, 26 верасня 2020 года Самбрас размясціў у адным з тэлеграм-чатаў Фаніпаля нецэнзурнае выказванне пра начальніка Дзяржынскага РАУС, палкоўніка міліцыі Яўгена Жылінскага, якое “насіла асобасны, абразлівы характар”.

З гэтай нагоды Максіма затрымалі 10 кастрычніка і праз 72 гадзіны выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

На судзе Максім Самбрас выступаў без адваката. Ён прызнаў віну і адзначыў, што публічна папрасіў у Жылінскага прабачэнне ў тым жа чаце, дзе і апублікаваў абразу.

Пацярпелы Жылінскі, які прад’явіў пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды памерам у 4000 рублёў, на спрэчках папрасіў зменшыць першапачатковую суму з улікам атрыманых прабачэнняў.

Пракурор папрасіў прысудзіць хлопцу паўтары года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”). Суддзя Раман Крыловіч прысудзіў 1 год і 3 месяцы "хатняй хіміі" і пастанавіў задаволіць пазоў кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства