Бацьку двух маленькіх дзяцей адправяць на "хімію" за каментар супраць міліцыянта

2021 2021-02-25T06:53:01+0300 2021-02-25T06:53:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kapitonau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Капітонаў. Скрыншот з відэа.

Аляксей Капітонаў. Скрыншот з відэа.

Бацьку двух маленькіх дзяцей з Віцебска Аляксея Капітонава прысудзілі да двух гадоў "хіміі" за каментар у Instagram — нібыта ён абразіў міліцыянта.

22 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў 28-гадовага Капітонава вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".

Па версіі суда, 3 кастрычніка мінулага года віцьбіч абразіў міліцыянта-кіроўцу роты патрульна-паставой службы міліцыі грамадскай бяспекі АУС адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска — размясціўшы каментар, у якім змяшчалася выказанае ў непрыстойнай форме абраза ў адрас пацярпелага сілавіка, якая негатыўна ацэньвае апошняга, паведамляе прэс-служба абласнога суда.

Раней міліцыя паведамляла, што каментар быў размешчаны ў Instagram. Мяркуючы са слоў Аляксея Капітонава на відэа, апублікаваным УУС, каментар датычыўся моманту затрымання жанчыны і распылення слёзацечнага газу. На жаль, сам гэты пост знайсці не ўдалося.

На судзе Капітонаў цалкам прызнаў сябе вінаватым у інкрымінаваным яму злачынстве. Суд палічыў змякчальнымі  абставінамі чыстасардэчнае раскаянне ва ўчыненым злачынстве і наяўнасць на ўтрыманні двух малалетніх дзяцей. Абцяжарвальных жа адказнасць абставінаў суддзя не знайшоў. Раней хлопец да суду не прыцягваўся.

Аднак, негледзячы на ўсё вышэй пералічанае, на падставе артыкула 369 КК Аляксея Капитонова прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 года.

Акрамя таго ў яго канфіскавалі смартфон "Xiaomi Redmi 7A", як сродак здзяйснення злачынства.

Гэты прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства