БХК і "Вясна" накіравалі ў Камітэт супраць катаванняў пытанні, якія просяць задаць ураду Беларусі

2021 2021-01-26T11:41:00+0300 2021-01-26T11:49:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ohchrlogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” падрыхтавалі шэраг пытанняў і тэм да шостага перыядычнага дакладу Рэспублікі Беларусь, які будзе прадстаўлены на 70-й сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН.

Больш за 80 пытанняў размеркаваныя па двух раздзелах: пытанні, якія тычацца інстытуцыйнай асновы барацьбы з катаваннямі і жорсткім абыходжанні, і пытанні, датычныя падзей 9-13 жніўня 2020 года і наступных месяцаў у сувязі з пратэстамі.

Ад моманту прыняцця Камітэтам супраць катаванняў апошніх заключных заўваг па пятым перыядычным дакладзе Рэспублікі Беларусь (CAT/C/BLR/CO/5), урад Беларусі не прадэманстраваў ніякага прагрэсу па выкананні рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне мер па барацьбе з катаваннямі і жорсткім абыходжанні ні на заканадаўчым узроўні, ні на практыцы.

Адсутнасць эфектыўных інструментаў па папярэджанні і рэагаванні на акты катаванняў з'явілася адной з прычын падзей 9-13 жніўня і наступных месяцаў, калі тысячы грамадзян падвергліся катаванням, адказнасць за якія ніхто да цяперашняга часу не панёс. Існуючыя механізмы не здольныя былі прадухіліць і даць адэкватны адказ на масавыя катаванні, якія здарыліся ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.

У Беларусі да цяперашняга часу не створаны Нацыянальны прэвентыўны механізм па папярэджанні катаванняў, Крымінальны кодэкс не крыміналізуе ўсе акты катаванняў па сэнсе Канвенцыі супраць катаванняў, не створаны механізм рэальнага грамадскага кантролю за месцамі прымусовага ўтрымання, адсутнічаюць гарантыі незалежнасці следчых органаў.

Менавіта таму праваабаронцы просяць Камітэт супраць катаванняў накіраваць ураду Беларусі свае пытанні.

БХК і "Вясна" накіравалі ў Камітэт супраць катаванняў пытанні, якія просяць задаць ураду Беларусі

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства