60-гадовы мінчанін атрымаў два гады калоніі за два ўдары амапаўцу

2021 2021-01-21T23:08:05+0300 2021-01-21T23:08:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_matalok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 21 студзеня абвясцілі прысуд 60-гадоваму Аляксандру Губейка, абвінавачанаму ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка Амапу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Губейка два гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.

У чым абвінавацілі Аляксандра Губейку?

Паводле абвінавачвання, на акцыі пратэсту ў падтрымку палітвязняў чацвёртага кастрычніка пры сваім затрыманні Аляксандр Губейка аказваў супраціў і два разы ўдарыў камандзіра аддзялення АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Андрэя Кавалёва (Прозвішча і імя былі зменены), спрабаваў вырвацца, хапаўся за абмундзіраванне. Віну Губейка не прызнаў.

Па версіі абвінавачанага, у той дзень каля 16.00 ён ішоў па праспекце Пераможцаў у магазін «Камунарка» за цукеркамі і выпадкова апынуўся ў скопішчы людзей. Людзі ішлі па тратуары, скандавалі лозунгі "Свабоду Ціханоўскаму!", "Свабоду Калеснікавай!", "Свабоду Бабарыкі!", у часткі людзей была бел-чырвона-белая сімволіка. Раптам пад'ехалі мікрааўтобусы, адкуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу і пачалі затрымліваць людзей. Так жа раптоўна затрымалі і самога Губейку.

"Мяне схапілі двое за рукі, і на працягу трох секунд я апынуўся ў мікрааўтобусе. Прычыну затрымання ніхто не тлумачыў. Сказалі глядзець у падлогу".

Губейка адмаўляў, што ў момант затрымання ўжываў да супрацоўнікаў гвалт. Затым яго даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе склалі пратакол аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Па словах Губейкі, ён у той момант быў у стане шоку і падпісаў пратакол з-за страху, што да яго будуць прымяняць гвалт. Ён растлумачыў, што хоць яго не білі, ён бачыў іншых збітых затрыманых і яму было страшна, што з ім могуць паступіць гэтак жа. Затым ён адбыў 12 сутак арышту.

Суддзя ўказала, што, згодна з тлумачэннем, дадзеным у РУУС пасля затрымання, Губейка прызнаўся ў тым, што «ў нейкі момант не спецыяльна нанёс два ўдары па спіне супрацоўніку АМАП, у чым раскайваецца». Губейка кажа, што тыя тлумачэнні былі дадзеныя пад ціскам і яны не адпавядаюць рэчаіснасці.

Аляксандру Губейка 60 гадоў, 37 гадоў ён працуе на вытворчасці. На судзе ён распавёў, што 33 гады таму трапіў у сур'ёзнае ДТЗ, пасля якога ён доўга ляжаў у шпіталі з мноствам пераломаў. Да гэтага часу ў яго дрэнна функцыянуе правая рука з-за складанага пералому пляча. Таму, па яго словах, ён не мог і не стаў бы біць супрацоўніка АМАП.

Што казаў пацярпелы?

Пацярпелы Андрэй Кавалёў - камандзір аддзялення АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Чацвёртага кастрычніка знаходзіцца пры выкананні сваіх службовых абавязкаў. Ён затрымаў пратэстоўца, які перакрываў праезную частку, і вёў яго ў аўтамабіль. У якісьці момант ён адчуў два ўдары ў вобласць патыліцы. Ён адпусціў затрыманага, павярнуўся ў бок, адкуль былі здзейсненыя ўдары, і ўбачыў Губейку ў "баявой стойцы", са сціснутымі кулакамі. Вырашыў, што гэта ён ударыў, бо нікога больш паблізу не было. Таксама ён замахваўся яшчэ. Па словах Кавалёва, Губейка быў «вельмі агрэсіўна настроены». Потым паследавала затрымання, Губейка адбіваўся, крычаў. У спецтранспарце апранулі яму на рукі сцяжкі.

Калі прыехалі ў Цэнтральнага РУУС, амапавец зразумеў, што "нешта з ім не тое".

"На базе ў мяне былі ваніты, на наступны дзень лекар абследаваў, адправіў у шпіталь. Там я правёў 9-10 дзён".

На вочнай стаўцы з Губейкам прабачэнні той яму не прыносіў. Кавалёў падаў грамадзянскі пазоў на кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды ў памеры 2500 беларускіх рублёў.

Словы Кавалёва пацвердзіў і дапытаны сведка з боку абвінавачвання са змененым прозвішчам Вермут.

На пасяджэнні 20 студзеня адвакат паказаў на разыходжанне часу і месца здзяйснення злачынства з тым, што было напісана ў адміністрацыйным пратаколе. Таксама, па яго словах, у той жа фігуравала адно званне пацярпелага (сяржант), а цяпер – у крымінальнай справе – старшы прапаршчык. Акрамя таго, пацярпелы мяняў паказанні адносна транспартнага сродку, на якім прыбыў, таксама ёсць разыходжанні ў паказанні па наступствах для здароўя.

Пракурор палічыў разыходжанні нязначнымі. Паведаміў, што абвінавачаны спачатку прызнаваў сваю віну пры самым першым затрыманні. І толькі пасля ўзбуджэння крымінальнай справы змяніў свае паказанні. Ён прапанаваў выключыць з абвінавачвання матыў "па палітычнай і ідэалагічнай варожасці". І запрасіў для Губейкі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У выніку на наступны дзень, 21 студзеня, суддзя Вікторыя Шабуня вынесла менавіта такі прысуд, як і запрасіў пракурор. Таксама Губейка абавязаны выплаціць 2500 рублёў кампенсацыі пацярпеламу Кавалёву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства