Знялася ў відэазвароце супраць гвалту і страйкавала. Што вядома пра палітзняволеную выкладчыцу БДУІР

2020 2020-11-25T11:14:40+0300 2020-11-25T14:49:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/filatchenkova_olga_skrin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па стане на раніцу 25 лістапада ў Беларусі 143 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. На дадзены момант 22 жанчыны ў Беларусі з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вольга Філатчанкава – адна з іх. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яе 12 лістапада пасля ператрусу ў яе дома. Ёй прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Другі тыдзень Вольгу трымаюць пад арыштам. "Вясна" паразмаўляла з сынам палітвязняволенай Іванам і распавядае гісторыю Вольгі.

Вольга Філатчанкова. Скрин с видеообращения
Вольга Філатчанкава. Скын з відэазвароту

Хто такая Вольга Філатчанкава?

Вользе 41 год, яна працавала асістэнткай кафедры "Праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій" ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У Вольгі двое дзяцей – сямігадовая дачка і 18-гадовы сын Іван. Ён вучыцца ў гэтым жа ўніверсітэце, дзе працуе яго мама, толькі на іншым факультэце – факультэце інфакамунікацый.

Як распавядае Іван, Вольга шмат чым захаплялася у вольны ад працы час:

"Яна ўсё жыццё танчыць – гэта ў нас сямейнае. Апошнія некалькі гадоў яна вывучала нацыянальную культуру. Таксама яна цікавілася прыватнымі дзіцячымі садамі".

"Гэта можа закрануць кожнага". Што вядома пра грамадзянскую пазіцыю Вольгі

26 кастрычніка ў Беларусі пачалася раней анансаваная нацыянальная забастоўка. Яе падтрымалі многія ўстановы і работнікі Беларусі, у прыватнасці студэнты і выкладчыкі. Вольга Філатчанка, з'яўляючыся выкладчыцай БДУІР на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак, таксама прыняла ўдзел у забастоўцы. У гэтым універсітэце першапачаткова да страйку адкрыта далучылася 38 выкладчыкаў.

Пра сваю грамадзянскую пазіцыю Вольга заявіла ў сумесным відэазвароце выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту. У ім выкладчыца на беларускай мове звярнула ўвагу на палітычны пераслед студэнта 4-га курса іх універсітэта, члена стачкама Дзмітрыя Мазуру, якога за ўдзел у акцыях пратэсту па артыкуле 23.34 КаАП у агульнай складанасці асудзілі на 38 сутак арэста.

"Наш студэнт Дзмітрый Мазура публічна выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю аб тым, што нельга быць абыякавымі і што гэта можа закрануць кожнага з нас. Вынік – 38 содняў арышту", – кажа Вольга ў відэа.

Вядома таксама, што Вольга была незалежнай назіральніцай за выбарамі на гэтай прэзідэнцкай кампаніі. Сілавікі пры ператрусе забралі ў яе ўсе дакументы і запісы, звязаныя з гэтым.

Сын выкладчыцы Іван не можа дакладна сказаць, чаму яна вырашыла назіраць на гэтай прэзідэнцкай кампаніі.

"Напэўна, таму што сітуацыя ўжо зусім абуральная. Усё ж такі ўлада павінна мяняцца", – лаканічна сказаў Іван.

Вольга, як і многія ў нашай краіне, выступала супраць гвалту пасля жнівеньскай падзей. Яна падпісалася пад зваротам беларускіх навукоўцаў ад 13 жніўня да ўладаў з патрабаваннем неадкладна спыніць любы гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і вызваліць усіх затрыманых дэманстрантаў і палітвязняў. Зварот падтрымалі больш двух тысяч навукоўцаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь.

"Яшчэ пару хвілін – і яны б пачалі ламаць дзверы"

Вольга Філатчанкава была затрыманая супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі 12 лістапада пасля ператрусу ў сябе дома. Іван распавёў, як у іх дома праходзіў ператрус:

"Праводзілі ператрус трое невядомых аператыўнікаў і адзін старэйшы лейтэнант КДБ. У кватэру мы іх ўпусцілі самі, так як яшчэ пару хвілін – і яны б пачалі ламаць дзверы. Яны ўжо выклікалі сілавую групу, і калі мы іх пусцілі, то яны тэлефанавалі і казалі: "Усё, хлопцы, не трэба, мы ўвайшлі".

Ператрус адбываўся бязладна. Незразумела было, якія прычыны для ператрусу. З пастановы не было ясна – на якіх падставах склаліся здагадкі аб тым, што па дадзеным адрасе могуць быць нейкія дакументы. Ператрус праходзіў без адваката, бо яе адмовіліся пусціць. Ды і наогул ператрус быў больш падобны на агляд з прыхільнасцю. Яны не пераварочвалі дом уверх дном, але як быццам шукалі нешта канкрэтнае. У выніку канфіскавалі ўсю тэхніку: мамы і маю. Таксама забралі рабочы сшытак назіральніка мамы і нейкія дакументы па нагоды назірання на выбарах".

Вольга Філатчанкова. Фота з фэйсбука
Вольга Філатчанкава. Фота з фэйсбука

Саму Вольгу затрымалі адразу пасля гэтага ператрусу. Сказалі, што яе вязуць проста на гутарку, але дамоў яна не вярнулася. Яе змясцілі ў СІЗА КДБ, а потым перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. Вользе выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Санкцыя гэтай нормы прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Мера стрымання – утрыманне пад вартай. Аднак у чым канкрэтна абвінавачваюць выкладчыцу – невядома. У адваката Вольгі ўзятая падпіска аб невыдаванні.

23 лістапада беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Філатчанкаву палітзняволенай.

Адрас для лістоў Вользе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства