Затрыманы блогер Мікола Дзядок. Ён моцна збіты

2020 2020-11-13T16:30:00+0300 2020-11-13T18:14:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_dz_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

12 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС затрымалі блогера і былога палітвязня Міколу Дзядка. На відэа, якое апублікавала МУС, бачна, што Дзядок моцна збіты.

МУС паведамляе, што "следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і прызналі яго падазраваным па крымінальнай справе, раней узбуджанай за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Па паведамленні МУС, Мікалай "адміністраваў радыкальны телеграм-канал Mikola, дзе публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і здзяйснення акцый "прамога" дзеяння".

МУС заяўляе, што ў кватэры знайшлі "буйныя сумы грошай у рознай валюце, прызначаныя для фінансавання ўдзельнікаў пратэстаў", а таксама "кактэйлі Молатава".

Тэлеграм-канал Мікола (каля 15 тысяч падпісантаў) перайшоў пад кантроль сілавікоў.

Дапоўнена. Раніцай 13 лістапада, стала вядома, што Мікола Дзядок знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Адвакат будзе спрабаваць патрапіць да яго.

Як паведаміў "Свабодзе" бацька Мікалая Аляксандр Дзядок, адвакат заявіў следчаму хадайніцтва, каб правесці медыцынскі агляд свайго падабароннага, бо ўбачыла на ім цялесныя пашкоджанні, а таксама каб правесці судова-медыцынскую экспертызу.

"Яго збілі самым жорсткім чынам, ён быў пад уздзеяннем моцнага гвалту, якім яны прымусілі яго гаварыць усякае глупства. Цяжка сказаць, наколькі гэта збіццё пагражае стане яго здароўя, так як адвакат не лекар, яна ўбачыла сляды пабояў на твары, больш яго ніхто не аглядаў. Пры гэтым ён сам сказаў адвакату, што яго моцна збілі".

Затрыманы блогер Мікола Дзядок. Ён моцна збіты

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства