Суботняя хроніка затрыманняў і пераследу Дапоўнена

2020 2020-10-31T12:23:24+0300 2020-10-31T22:24:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-medyki-zartymanne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне медыкаў у Брэсце 30 кастрычніка. Фота: TUT.BY

Затрыманне медыкаў у Брэсце 30 кастрычніка. Фота: TUT.BY

У апошні кастрычніцкі дзень пераслед людзей па палітычных матывах працягваецца ў Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

На 31 кастрычніка  ў Мінску былі анансаваныя марш людзей з неабмежаванымі магчымасцямі каля Чырвонага касцёлу, а таксама жаночы Марш салідарнасці. Працягваюцца пікеты і акцыі салідарнасці сярод студэнтаў навучальных устаноў.

У студэнцкіх чатах паведамляецца, што каля 11:30 у Мінску ў двары супрацоўнікамі амапу былі затрыманыя двое маладых хлопцаў. Як мяркуецца, студэнты МДЛУ.

Раніцай у Віцебску да суда быў затрыманы студэнт дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта  Нвокіке Дзяніс.

У Мінску распачаўся Жаночы марш  у атачэнні бусікаў з амапам. Міліцыя папярэджвае ўдзельніц акцыі  пра адказнасць за несанкцыянаваную акцыю.

У Гародні у раёне вакзала забралася каля 150 чалавек. Праз некаторы час амапаўцы пачалі разгон дэманстрантаў. Некалькі чалавек затрымана.

У Гродне затрымалі "БЧБ-нявесту" — Іну Зайцаву з Мінска, якая стала сімвалам мірнага пратэсту. Яна прыходзіла на акцыі супраць фальсіфікацый і беззаконня ў сукенцы нявесты. З ёй была сяброўка - Пашкевіч Марыя Генадзьеўна. Яны абодва знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС г. Гродна", піша чытач @nashaniva.

Затрыманні адбыліся і ў Мінску на Жаночым маршы. У раёне парка Горкага былі затрыманыя сама меней двое жанчын.

У Мінску на Курапацкай варце затрымалі Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асаўлу. Сказалі, што за бел-чырвона-белы сцяг. Куды вязуць - пакуль невядома.

Суботняя хроніка затрыманняў і пераследу