Amnesty International сабрала 191 тысячу подпісаў пад заклікам да ўладаў Беларусі спыніць падаўленне мірных акцый пратэсту

2020 2020-10-28T18:59:10+0300 2020-10-28T18:59:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty_petition.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Amnesty International праінфармавала беларускія ўлады, што арганізацыя сабрала каля 191 тысячы подпісаў пад петыцыяй, якая заклікае пакласці канец падаўленню мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці за злоўжыванні з боку міліцыі.

Збор подпісаў пад гэтым зваротам быў распачаты напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня і якія былі адзначаныя парушэннямі правоў пратэстоўцаў. Па меры ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да мірных дэманстрантаў петыцыю падпісалі дзясяткі тысяч чалавек з 184 краін.

"Калі мы пачалі гэтую кампанію яшчэ ў ліпені, мы не маглі прадбачыць, наколькі маштабным і жорсткім будзе пераслед мірных пратэстоўцаў. Беларускія ўлады б'юць сумны рэкорд, пераследуючы крытыкаў і палітычных апанентаў, арыштоўваючы тысячы людзей і ведучы кампанію запалохвання, катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання, якая працягваецца дагэтуль. Усяго пару тыдняў таму намесьнік міністра ўнутраных спраў прыгразіў прымяніць агнястрэльную зброю супраць пратэстуючых", – заявіла Аіша Джанг, старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі.

Яна дадала:

"Амаль дзвесце тысяч подпісаў, якія мы сабралі, даюць выразны сігнал беларускім уладам: спыніце гвалт, увесь свет назірае, людзям не ўсё роўна. Мы працягнем патрабаваць адказнасці за забойства мірных дэманстрантаў сіламі бяспекі Беларусі, невыбіральнае затрыманне мірных дэманстрантаў, катаванні затрыманых і арышты лідэраў апазіцыі".

"Сістэматычная кампанія запалохвання і тэрору, якая праводзіцца супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі, павінна быць неадкладна спыненая. Усе парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да пратэстоўцаў, павінны расследавацца, а ўсе падазраваныя ў такіх парушэннях павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі справядлівага судовага разбору. Акрамя таго, абсалютна неабходна, каб усіх супрацоўнікаў сілавых органаў можна было лёгка ідэнтыфікаваць і каб незаконная практыка выкарыстання людзей у цывільным і на аўтамабілях без апазнавальных знакаў для затрымання і збіцця пратэстоўцаў была неадкладна спыненая", – запатрабавала Джанг.

Пра збор подпісаў пад петыцыяй да беларускіх уладаў было абвешчана 27 ліпеня, на заключным этапе прэзідэнцкай гонкі ў краіне. Да таго часу супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ўжо сотні чалавек. Вядучыя дзеячы апазіцыі і патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі былі арыштаваныя па ілжывых крымінальных абвінавачваннях. У далейшым адбыліся арышты па палітычных матывах іншых апазіцыянераў.

У дні пасля выбараў сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб аспрэчыць афіцыйныя вынікі выбараў. Яны былі сустрэтыя ўжываннем грубай сілы. Прынамсі шэсць пратэстоўцаў загінулі, тысячы былі затрыманыя, сотні падвергліся катаванням.

Беларускі народ працягвае акцыі пратэсту па краіне, штотыдзень затрымліваюцца сотні чалавек. На працягу ўсяго гэтага часу ў сацыяльных сетках і дзякуючы незалежным СМІ з'яўляюцца шакавальныя кадры гвалту, які працягваецца ў адносінах да пратэстоўцаў.

Amnesty International: На фоне жорсткага падаўлення мірных дэманстрацый у Беларусі затрымліваюць рабочых, якія плануюць страйк

Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеянні ўладаў Беларусі ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і бастуючых рабочых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства