Amnesty International: На фоне жорсткага падаўлення мірных дэманстрацый у Беларусі затрымліваюць рабочых, якія плануюць страйк
Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеянні ўладаў Беларусі ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і бастуючых рабочых.
У адказ на новыя акты гвалту з боку міліцыі ў Беларусі і затрыманне сотняў чалавек падчас мірных пратэстаў 25 кастрычніка і з пачаткам агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка Дзяніс Крывашэеў, выконваючы абавязкі дырэктара Amnesty International ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіў:
«У адказ на падаўленне ўрадам Лукашэнка мірных пратэстаў лідэры апазіцыі заклікалі да пачатку агульнанацыянальнай забастоўкі. Мы з шокам і трывогай бачым, як гэты рэжым, які на працягу некалькіх тыдняў ужываў гвалт у дачыненні да дэманстрантаў на вуліцах і ў месцах утрымання пад вартай, сёння накіраваў АМАП у масках для збіцця і арышту бастуючых рабочых прама на іх працоўных месцах. Улады праяўляюць адкрытае грэбаванне да самых асноўных правоў чалавека, і права на страйк стала яшчэ адным, якое было бязлітасна патаптанае пры дапамозе міліцэйскіх чаравікаў і дубінак».
Таксама ён указаў:
«Толькі ўчора [25 кастрычніка] светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі зноў былі выпушчаныя прама па мірных пратэстоўцаў з блізкай адлегласці. Уцякаючых пратэстоўцаў пераследвалі, па ім стралялі і іх збівалі. Ёсць шакавальныя кадры, як АМАП урываецца ў прыватную кватэру і збівае людзей, які схаваліся ў ёй. Супрацоўнікі праваахоўных органаў цалкам адмовіліся ад сваёй клятвы абараняць суграмадзянаў і атрымалі поўную свабоду дзеянняў ва ўжыванні да іх невыбарчага гвалту і масавых адвольных арыштаў».
«Урад Беларусі павінен неадкладна пакласці канец міліцэйскаму гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Улады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх арыштаваных і прыцягнутых да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці толькі за спробу рэалізаваць свае правы на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў, а таксама іх права на стварэнне незалежных асацыяцый і на забастоўкі», – дадаў Крывашэеў.
26 кастрычніка рабочыя «Гродна Азота», аднаго з вядучых хімічных прадпрыемстваў Беларусі, былі затрыманыя, калі збіраліся далучыцца да страйку. Паліцыя пачала іх арыштоўваць яшчэ ў 7 раніцы. Па дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», у сувязі з забастоўкай арыштавана больш за 100 чалавек.
25 кастрычніка міліцыя ўжыла гумовыя кулі і святлошумавыя гранаты падчас мірнага мітынгу ў Мінску, у якім удзельнічала каля 100 тыся чалавек. Па падліках «Вясны», у Мінску і іншых гарадах Беларусі за ўдзел у мірных мітынгах затрымана больш за 300 чалавек.