viasna on patreon

Першы дзень пасля "Народнага ўльтыматуму": спісы затрыманых 26 кастрычніка Дапоўнена

2020 2020-10-26T08:43:25+0300 2020-11-01T16:35:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autazak-maz-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аўтазак каля прахадной МАЗа. Фота: Радыё Свабода.

Аўтазак каля прахадной МАЗа. Фота: Радыё Свабода.

На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў. Працаўнікі некаторых прадпрыемстваў ад раніцы пачалі забастоўкі і мітынгі.

Раніцай каля ста чалавек сабралася на прахадной буйнога хімічнага прадпрыемства «Гродна Азот». Іх пачала затрымліваць міліцыя.

Работнікі адмаўляюцца ісці на змену. Да заводу падʼехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.

Колькасць затрыманых пакуль невядомая, паведамляе Радыё Свабода

Паведамляецца, што каля будынка "Белгазпрамбанка" на вуліцы Прытыцкага затрымалі траіх людзей, якія спрабавалі перакрыць аўтамабільны  рух.

 Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Спісы будуць абнаўляцца і дапаўняцца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49

  • +375 17 377 55 40

  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Першы дзень пасля "Народнага ўльтыматуму": спісы затрыманых 26 кастрычніка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства