20.01.2010 “Human Rights Watch” прызнала новых палітвязьняў у Беларусі
“Human Rights Watch” прызнала Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенку, Юрыя Лявонава (вызвалены ў жніўні 2009 году) і Арцёма Дубскага палітвязьнямі.
Беларускія чыноўнікі не зацікаўленыя абмяркоўваць з грамадскасцю экалагічныя праблемы. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Рацыя заявіла старшыня грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій, каментуючы справаздачу міністэрства прыродных рэсурсаў аб правядзенні ў Беларусі года роднай зямлі.
Заўтра ў 10 гадзінаў раніцы ў Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выклікаюць юрыста царквы "Новае жыццё" Сяргея Луканіна для юрыдычнага афармлення штрафу, які ведамства прад'явіла царкве за гэтак званае забруджванне асяроддзя ў сувязі з добраупарадкаваннем пляцоўкі вакол будынка царквы.
Суд Ленінскага раёна Брэста адхіліў скаргу Ўладзіміра Андрашчука на чыноўніка мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Чыноўнік адмовіў Андрашчуку ў правядзенні дэманстрацыі з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека 10 снежня 2009 года.