Артыкул 193-1, на думку пракурора, ня супярэчыць закону
https://spring96.org/be/news/30868
2010
2010-01-20T14:44:16+0200
2010-01-20T14:44:16+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vasilevich.jpg
Генэральны пракурор лічыць, што артыкул 193-1 ня супярэчыць заканадаўчым нормам і нормам Канстытуцыі. Ён паведаміў падчас справаздачнай прэсавай канфэрэнцыі: “Ня лічу, што ён яўна выпадае зь межаў закону”.
Рыгор Васілевіч паведаміў, што ня будзе ініцыяваць прапанову ў Палату прадстаўнікоў перагледзіць знаходжаньне ў Крымінальным кодэксе артыкулу, паводле якога ўжо былі пакараныя 15 чалавек за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях.
На думку генэральнага пракурора, трэба тлумачыць моладзі, каб тая не парушала заканадаўства і ня ўдзельнічала ў незарэгістраваных арганізацыях.