Суд у Брэсце не задаволіў скаргу заяўніка дэманстрацыі на гарвыканкам
https://spring96.org/be/news/30866
2010
2010-01-20T12:03:32+0200
2010-01-20T12:03:32+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Ленінскага раёна Брэста адхіліў скаргу Ўладзіміра Андрашчука на чыноўніка мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Чыноўнік адмовіў Андрашчуку ў правядзенні дэманстрацыі з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека 10 снежня 2009 года.
Асабліва абурыла заяўніка, што яго нават не запрасілі на разгляд заяўкі, хоць гэта адмыслова было прапісана ў ёй. Суд пагадзіўся з абгрунтаваннем кіраўніка юрыдычнай службы гарвыканкама: “маршрут заяўленага шэсця палягаў бліжэй, чым у 50 метрах ад дзвюх школ і медыка-кансультацыйнага Цэнтра ў пытаннях сям’і”.