Навіны на тэму: правы чалавека

06.02.2008 Беларусь – апошняя “чорная дзіра” у Еўропе, дзе практыкуецца сьмяротнае пакараньне

Як стала вядома ўчора са сродкаў масавай інфармацыі, быў прыведзены ў выкананьне смяротны прысуд у дачыненьні да трох лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі. Як паведаміў БелаПАН адзін з гомельскіх адвакатаў, якія бралі ўдзел у судовым працэсе па справе «марозаўскай банды», дакументы аб прызнаньні С.Марозава памерлым прыйшлі на мінулым тыдні ў ЗАГС Чыгуначнага раёну Гомеля.

01.02.2008 “Вызваленьне палітвязьняў кампэнсуюць іншымі рэпрэсіямі”

Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, заяўляюць прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў.

30.01.2008 Сьмяротнае пакараньне

2007 год стаў гістарычнай вехай у накірунку змаганьня за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце: 15 лістапада Трэці камітэт ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытаньні і пытаньні культуры) прыняў Рэзалюцыю, якая заклікала нацыі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ніколі раней абмеркаваньне дадзенага пытаньня ў межах Трэцяга камітэту, дзе права голасу маюць усе краіны-ўдзельніцы ААН, не прыводзіла да прыняцьцья Рэзалюцыі з-за рознасьці поглядаў дзяржаваў і розных прававых сістэмаў.

23.01.2008 A. Казулін - кандыдат на сёлетнюю прэмію Андрэя Сахарава

Дэпутаты Эўрпарлямэнту намерваюцца вылучыць Аляксандра Казуліна на сёлетнюю прэмію Андрэя Сахарава ў галіне правоў чалавека. Пра гэта паведаміў Польскаму радыё былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч.

18.01.2008 Правы чалавека і дэмакратыя ў Беларусі – прыкры пачатак новага году

Старшыня Хельсінскай Камісіі Злучаных Штатаў Кангрэсмэн Элсі Хастынгс выступіў у Кангрэсе па пытаньні Беларусі далей -- тэкст ягонай прамовы

04.01.2008 Маніторынг правоў чалавека ў 2007 у Беларусі

За апошняе дзесяцігодзьдзе маніторынгі правоў чалавека сталі адным з інструмэнтаў міжнароднай палітыкі. Міжнародныя ўрадавыя й неўрадавыя арганізацыі, такія як АБСЭ альбо Freedom House ці Transperency International, рэгулярна праводзяцца дасьледваньні парушэньняў правоў чалавека ў розных рэгіёнах сьвету. Падобная праца выконваецца й у Беларусі: прадстаўнікамі неўрадавых арганізацыяў і праваабаронцамі. Ужо зьявіліся першыя агляды сытуацыі з правамі чалавека ў 2007 годзе ў Беларусі.

19.12.2007 Генеральная асамблея ААН асудзіла парушэнне правоў чалавека ў Беларусі

У Генеральнай асамблеі ААН прайшло галасаванне па рэзалюцыі, якая асуджае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. 72 краіны падтрымалі рэзалюцыю, 33 – галасавалі супраць і 78 – устрымаліся. У выніку, большасцю галасоў дакумент быў прыняты.

Супраць дакумента галасавалі Расея, Куба, Паўночная Карэя, Іран, Сірыя, Судан, Зімбабве і іншыя. У адказ прадстаўнік ЗША ў ААН назваў Беларусь "апошняй дыктатурай у Еўропе", паведаміў "Тэлеграф".

13.12.2007 У Страсбургу абвешчаная Хартыя асноўных правоў і свабодаў ЕЗ

Напярэдадні саміту Еўразвязу, на якім будзе падпісаная новая канстытуцыйная дамова ЕЗ, 12 снежня ў Страсбургу была абвешчаная Хартыя асноўных правоў і свабодаў ЕЗ. Яе падпісалі старшыня Еўрапарламента Ханс-Герт Потэрынг, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і Жазэ Сакратэш, прэм'ер-міністр Партугаліі, якая старшынствуе ў ЕЗ.

13.12.2007 Алесь Бяляцкі: «Адказнасць за збіццё людзей ляжыць на Навумаве»

Па словах правабаронцы, такія паводзіны беларускіх уладаў чарговы раз дэманструюць, што ў Беларусі груба парушаюцца асноўныя правы і свабоды грамадзяніна, прычым з боку рэжыму ігнаруецца не толькі Дэкларацыя правоў чалавека і іншыя міжнародныя дамовы, якія Беларусь абавязалася выконваць, але і нават уласна беларуская Канстытуцыя, гарантам якой мусіць быць кіраўнік краіны.

11.12.2007 Аргкамітэт Хартыі’97 вызначыў лаурэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 год.

Гэтая ўзнагарода была заснаваная Хартыяй’97 у 1998 годзе. У намінацыі “За абарону правоў чалавека і хрысціянскіх каштоўнасцяў” узнагароджваецца старшыня камітэта парафіі святога Язэпа ў г.Менску Івонна Мацукевіч. У намінацыі «За абарону правоў чалавека і свабоды творчасці» прэмію атрымоўвае творчая суполка «Пагоня». У намінацыі «За асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека» ўзнагароджваецца праваабаронца і жонка палітвязня Таццяна Клімава-Леановіч.

10.12.2007 „Белсат” – дэмакратыя са спадарожніка”

Гэта назоў артыкулу на старонцы штодзёнкі „Gazeta Wyborcza”. “Белсат” – так будзе называцца канал незалежнай тэлевізіі, якая пачне сваё вяшчаньне 10 сьнежня з нагоды Ўсясьветнага дня правоў чалавека.

10.12.2007 Адмовілі ў праве на пікет да Дня правоў чалавека

Чатыры жыхары Баранавіч, што падалі заяву на пікет і атрымалі адмову гарвыканкама, хочуць набыць гарадскім чыноўнікам акуляры.

10.12.2007 Дзень правоў чалавека

Сёньня спаўняецца 59 гадоў з моманту прыняцьця Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Ва ўсім сьвеце гэты дзень адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь ратыфікавала і ўзяла на сабе абавязацельствы па выкананьні прынцыпаў, закладзеных у Дэкларацыі.

10.12.2007 Раду бяспекі ААН заклікаюць разгледзець сітуацыю ў Беларусі

Праваабаронцы заклікалі Раду бяспекі ААН вярнуцца да разгляду парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. "Мы заклікаем краіны, якія з'яўляюцца пастаяннымі сябрамі Рады бяспекі ААН, асабліва кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, вярнуцца да разгляду праблем, звязаных з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі", – гаворыцца ў заяве аргкамітэта па фармаванні ў Беларусі Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

Барыс Хамайда правёў акцыю ў Віцебску

10.12.2007 Барыс Хамайда правёў акцыю ў Віцебску

З Міжнародным днём правоў чалавека павіншаваў сёньня землякоў актывіст-ветэран з Віцебску Барыс Хамайда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства