Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар: Ініцыятыва "Напішы ліст палітвязням" працягваецца ў Варшаве, у Беларускім Моладзевым Хабе. Кожную сераду беларускія актывісты сустракаюцца, каб падтрымаць тых, хто за кратамі.
Асоба: Віктара Панцялеева асудзілі за пратэсную акцыю, што была ў Берасці 9 жніўня 2020 года. Свой тэрмін у чатыры гады калоніі Віктар адбыў цалкам і выйшаў на волю. Цяпер ужо былы палітвязень успамінае падзеі чатырохгадовай даўніны—як яго затрымлівалі 18 жніўня 2020 года.
Каментар эксперта: Беларуская каманда "Маладыя Людзі+" запусціла чат-бот пад назвай "ВІЧАТ" (@WI_chat_bot ) . Паводле задумы, інфармацыйны рэсурс дапаможа атрымаць разгорнутую інфармацыю аб ВІЧ для моладзі ў Беларусі. Падрабязней пра гэта — у гутарцы з прадстаўніцай каманды "Маладыя Людзі+" Івай Шкода.