viasna on patreon

Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-08-30T16:06:02+0300 2024-08-30T16:06:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autazak_minsk_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

30 жніўня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, якая ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, стала вядома аб заключэнні пад варту, асуджэння да пазбаўлення волі Кацярыны Мендрык, Ксеніі Сушы, Іны Плахатнюк ды Ігара Мельнікава паводле абвінавачвання ў садзейнічанні "экстрэмісцкай дзейнасці" згодна з арт. 361-4 КК, Леаніда Козыра – па абвінавачванні ў фінансаванні беларускіх добраахвотнікаў ва Узброеных сілах Украіны і гуманітарных ініцыятыў паводле ч. 361-3 і арт. 361-2 КК.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Кацярыну Мендрык, Ксенію Сушу, Іну Плахатнюк, Ігара Мельнікава і Леаніда Козыра;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Пававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства