viasna on patreon

"Вясна" звярнулася ў Працоўную групу ААН наконт палітзняволенай, якую асудзілі да калоніі за салідарнасць

2024 2024-08-29T12:21:48+0300 2024-08-29T12:21:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/takarchuk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў скаргу ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН у адносінах да 64-гадовай палітзняволенай Ірыны Такарчук, якую асудзілі да трох гадоў калоніі. Юрыдычная служба “Вясны” распавяла пра парушэнні па гэтай справе.

Ірына Такарчук — 64-гадовая маці былой палітзняволеннай Вольгі Такарчук. Ірына была затрымана ў межах рэйду па сем'ях палітзняволенных, звязанага з дзейнасцю сэрвіса дапамогі рэпрэсаваным INeedHelpBY. У жніўні Ірына была асуджана да трох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанням у садзейнічанні экстрэмізму (арт. 361-4 КК).

У сваім звароце юрыдычная служба “Вясны” тлумачыць, што зняволенне жанчыны было адвольным і незаконным.

— Для зняволення няма прававых падстаў для зняволення, —- адзначаюць юрысты. — Ірына была затрымана паводле расплывістых і празмерна шырокіх фармулёўках заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам і пазасудовым рашэнні аб прызнанні INeedHelpBY экстрэмісцкім фармаваннем. Гэта парушае прынцып, паводле якога ніхто не павінен быць пакараны за дзеянні, якія не былі яўна незаконнымі на момант іх здзяйснення.

Юрысты адзначаюць, што пазбаўленне волі выклікана рэалізацыей свабоды выказвання меркавання і свабоды асацыяцыі. Ірына прыцягнута да крымінальнай адказнасці за атрыманне дапамогі праз сэрвіс INeedHelpBY, праз які любы чалавек мог канфедэнцыйна дапамагчы сем'ям палітзняволеных. Падтрымка палітзняволенных і іх сем'яў разглядаецца ўладамі як выступ супраць іх і на гэтай падставе пераследуецца.

— Пазбаўленне волі з'яўляецца дыскрымінацыйным, — падкрэслівае юрыдычная служба. — Пераслед Ірыны звязаны з яе сувяззю з сацыяльнай ініцыятывай, якую ўлады разглядаюць як апазіцыйную (у шырокім сэнсе) ім. Гэта парушае міжнародныя нормы, якія абараняюць людзей ад дыскрымінацыі паводле палітычных поглядаў, належнасці да пэўных супольнасцяў і іншых прыкметах.

Пазбаўленне волі адбылося ў адсутнасці справядлівага судовага разбіральніцтва. Ірыне было адмоўлена ў праве пасля затрымання неадкладна паўстаць перад суддзёй. Больш за тое, агулам беларуская судовая сістэма не з'яўляецца незалежнай і актыўна ўдзельнічае ў палітычна матываваным пераследзе.

Праваабарончы гайд "Вясны": як абскардзіць пазбаўленне волі ў ААН

Разам з юрысткай Праваабарончага цэнтру "Вясна" Святланай Галаўнёвай расказваем, як гэта зрабіць.

Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да Юрыдычнай службы "Вясны": @zvarot96 | zvarot@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства