Навіны на тэму: пракуратура
09.05.2017 Пракурора ў Гомелі просяць пакласці канец прэвентыўным затрыманням
Актывісты Ала Раманчык, Наталля Шчукіна, Аляксандр Процка і Віктар Казлоў былі затрыманыя ў Дзень Волі 25 сакавіка і змешчаныя да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
05.04.2017 Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)
Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.
04.04.2017 Пракуратура вырашыла, што Лабковіч Валерыю не абаронца
Заяву праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча з нагоды незаконнага ўтрымання ў ЦІПе грамадзяніна з імем Валерый, які адмаўляўся называць сваё прозвішча, пракуратура Маскоўскага раёна пакінула без разгляду. Тым самым парушыла палажэнні закона «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».
28.03.2017 Зварот у пракуратуру: чалавека, які не назваў прозвішча, павінны адпусціць з ЦІПа альбо даставіць у суд
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч звярнуўся ў Пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска з заявай аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Яго абурыла інфармацыя аб тым, што ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ўтрымліваецца мужчына, які адмаўляецца назваць міліцыі сваё прозвішча.
10.02.2017 Скаргі асуджанага не выходзяць з калоніі, пракуратура «папівае гарбатку»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся зняволены папраўчай калоніі №13 г. Глыбокае Ігар Міхнавец, які ў лісце паведаміў, што яго звароты ў дзяржаўныя органы не выходзяць за межы ўстановы, дзе ён адбывае пакаранне.
13.01.2017 Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце збіцця Дзмітрыя Серады
Урач-педыятр Дмітрый Серада атрымаў пастанову аб узбуджэнні пракуратурай горада Мінска крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўніка ўпраўлення ўнутранных спраў па ч.1 арт. 426 Крымінальнага кодэкса.
05.01.2017 Пракуратура просіць накіраваць на новы разгляд справу аб гібелі школьніцы на бульбе
Пракуратура Маладзечанскага раёна накіравала ў Мінскі абласны суд касацыйны пратэст у сувязі з рашэннем райсуду аб адмове ў прызнанні факту працоўных адносін паміж СВК і загінулай падчас сельгаспрац школьніцай.
22.12.2016 Валянцін Стэфановіч: “Прымусовая праца ў Беларусі носіць сістэмны і сістэматычны характар”
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч зноў звярнуўся ў пракуратуру Мінскай вобласці па факце прымусовай працы працоўных.
01.12.2016 Пракуратура: Грамадзяне на прымусовую працу не скардзяцца – падстаў для праверкі няма
Пракуратура адмовілася ад правядзення праверкі па факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне.
18.11.2016 Праваабаронцы запытваюць у пракуратуры: Хто прымусіў людзей збіраць кукурузу з-пад снегу?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў пракуратуру па факце прымусовай працы на Вілейшчыне, дзе людзей сагналі збіраць кукурузу.
14.09.2016 Перад зваротам у ААН фрылансер напісала генпракурору
Журналіст-фрылансер з Гомеля, намеснік старшыні Гомельскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Ларыса Шчыракова накіравала скаргу генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.
30.08.2016 Справа Алега Багданава: Час сыходзіць, губляюцца доказы
Маці Багданава, Марына Георгіеўна, перакананая, што смерць сына магла наступіць з-за неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікамі Жодзінскай турмы №8 і таму спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу па факце смерці сына.
11.08.2016 Умовы ўтрымання ў ІЧУ Жодзіна: усё ў норме, акрамя лавак у камерах
Адзін з каардынатараў аргкамітэту ствараемай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч падаў скаргу на ўмовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання Жодзінскага ГАУС.
21.06.2016 Сенакос “па-пракурорску”
Праваабаронцы звярнуліся ў Пракуратуру Глускага раёна з заявай, у якой прасілі правесці праверку законнасці распараджэння Глускага райвыканкама “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”.
24.03.2016 Пракуратура Крычаўскага раёна ў трэці раз адпраўляе матэрыял аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах участковага на дадатковую праверку
Пастанова аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы была адменена пасля чарговага звароту Мікалая Федарэнкі, які абвінавачвае ўчастковага ў службовай падробцы.