viasna on patreon

Палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку асудзілі на 3,5 гады калоніі за дапамогу палітвязням

2024 2024-08-12T13:50:00+0300 2024-08-13T17:32:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/natallja-malec_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 8 жніўня асудзілі палітзняволеную Наталлю Малец паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслана Сянько прызначыла Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.

natallja-malec_1.jpg
Наталля Малец

Пра прысуд паведаміла ініцыятыва dissidentby.

Наталлю ўжо судзілі ў студзені 2023 года за каментар у бок прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Тады жанчыне прызначылі паўтара года "хатняй хіміі".

У верасні таго ж года Наталлю зноў затрымалі ў межах новай крымінальнай справы. Сілавікоў зацікавіла "падазроная актыўнась жанчыны ў ажыцяўленні грашовых пераводаў". Следчыя нібы ўстанавілі, што пенсіянерка ажыццявіла не менш за 125 пераводаў 114 беларусам на суму больш за 1,5 тысячы рублёў. А таксама нібы жанчына была ў закрытай фэйсбук- суполцы "Письма Солидарности Беларусь 2020", якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". 

Месца ўтрымання Наталлі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37. Наталля Альбертаўна Малец

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства