Навіны на тэму: пракуратура
19.09.2017 Мікалай Дзядок пра праверку па факту яго збіцця: “Пракуратура падала голас”
Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска адмяніла рашэнне Следчага камітэта па Першамайскім раёне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця супрацоўнікамі АМАПа былога палітвязня Мікалая Дзядка пры затрыманні 25 сакавіка ў Мінску.
19.09.2017 Генпракуратура і Вярхоўны Суд пазбягаюць зваротаў у Нацыянальны сход
Смаргонскі праваабаронца “Вясны” Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру, Вярхоўны Суд і Палату прадстаўнікоў з прапановай ліквідаваць дыскрымінацыю і парушэнне права на доступ да правасуддзя асобаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.
15.09.2017 Валянцін Стэфановіч: З увядзеннем каменданцкай гадзіны ў Глыбокім няхай разбіраецца пракуратура
Сродкі масавай інфармацыі Беларусі абляцела навіна аб тым, што ў Глыбокім уведзена каменданцкая гадзіна з-за вучэнняў "Захад-2017", спасылаючыся на паведамленне на сайце Глыбоцкага райвыканкама.
21.08.2017 Дзмітры Серада: За год ніхто так і не панёс адказнасці за жорсткасць пры затрыманні
Чарговую скаргу ў пракуратуру на пастанову следчага аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы накіраваў з дапамогай праваабаронцаў мінскі ўрач-педыятр Дзмітрый Серада.
14.08.2017 Генпракуратура: прызнаць прычыненне шкоды Дзмітрыю Крэмянецкаму павінен КДБ
Генеральная пракуратура разгледзела зварот актывіста "Маладога фронту" Дзмітрыя Крэмянецкага аб кампенсацыі маёмаснага і маральнага ўрону за ўтрыманне яго пад вартай па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
11.08.2017 Пракурор прызначыў дадатковую праверку па факце збіцця Сяргея Ткачэнкі
Пракуратура Дзяржынскага раёна адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця міліцыянерамі жыхара Фаніпаля Сяргея Ткачэнкі.
09.08.2017 Ці адкажа МУС на пытанні збітага супрацоўнікамі міліцыі жыхара Фаніпаля?
Збіты ў траўні супрацоўнікамі міліцыі жыхар Фаніпаля Сяргей Ткачэнка паскардзіўся ў МУС на пазапрацэсуальныя зносіны і псіхалагічны ціск, якія ўчынілі ў дачыненні да яго і ягонай жонкі міліцыянты.
13.07.2017 Праваабаронца настойвае на крымінальнай справе супраць маладзечанскіх чыноўнікаў
Валянцін Стэфановіч чарговы раз звярнуўся са скаргай у пракуратуру Мінскай вобласці, у якой просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці чыноўнікаў Маладзечанскага райвыканкама.
07.07.2017 Абласная пракуратура будзе разбірацца з мовай варожасці на сайце УУС
Праваабаронца Аляксандр Буракоў звярнуўся да пракурора з просьбай праверыць адну з публікацый на факт распальвання мiжнацыянальнай варожасці.
29.06.2017 Пракуратура Жодзіна не ўстанавіла факту адбору ДНК ў арыштантаў
Пракуратура г. Жодзіна правяла праверку па калектыўнай скарзе адміністратыўна арыштаваных аб незаконным адабранні ўзораў сліны для правядзення генатыпаскапічнай экспертызы падчас іх адбыцця пакарання ў ІВС Жодзінскага ГАУС.
09.06.2017 Генпракуратура – Бяляцкаму: Выкладзеная ў заяве інфармацыя наконт катаванняў носіць меркаваны характар
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры Беларусі наконт правядзення праверкі аб магчымым выкарыстанні катаванняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС.
25.05.2017 Алесь Бяляцкі: Па сутнасці, адказ Генпракуратуры на мой зварот – звычайная адпіска
Генеральная пракуратура не лічыць патрэбным рэагаваць на заяву праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт нядопуску адвакатаў у ЦІП
22.05.2017 Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з нагоды звестак пра катаванні ў СІЗА КДБ і МУС
У апошні час у шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсах з’явіліся паведамленні аб магчымым выкарыстанні катаванняў і іншых бесчалавечных відаў абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС у якасці абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.
10.05.2017 Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з прычыны парушэння права на абарону асобаў, якія адбываюць адміністратыўны арышт
У апошні час у кіраўніцтва Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што на Акрэсціна, з’явілася заганная практыка – не дапускаць адвакатаў да адміністратыўна арыштаваных палітыкаў і актывістаў. Толькі ад пачатку траўня стала вядома пра некалькі выпадкаў парушэння права грамадзян на абарону.
10.05.2017 Міхась Скобла: Ларысу Геніюш адмаўляюцца рэабілітаваць дзеля палітычных матываў
Генэральная пракуратура Беларусі чарговым разам адмовілася рэабілітаваць выдатную беларускую паэтку Ларысу Геніюш. Зварот у Генпракуратуру летась накіравалі актывісты «Моладзі БНФ».