Навіны на тэму: пракуратура
14.02.2018 Пракуратура прапануе Дзмітрыю Серадзе звяртацца ў суд
Дзмітрый Серада атрымаў з Пракуратуры горада Мінска адказ на сваю чарговую скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за збіццё супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманні ў сваёй кватэры і ў спецтранспарце пры дастаўленні ў РУУС.
26.01.2018 Пракуратура палічыла збіццё Аляксея Лойкі АМАПам "законным і абгрунтаваным"
Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска лічыць адмову раённага Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі 25 сакавіка пры налёце міліцыі на офіс арганізацыі законнай і абгрунтаванай.
11.01.2018 Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй
Пракуратура Дзяржынскага раёна ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія нанеслі не менш за 26 цялесных пашкоджанняў пры затрыманні Сяргея Ткачэнка.
15.12.2017 Праваабаронца просіць пракуратуру гарантаваць бяспеку Міхаілу Жамчужнаму
Праваабаронца Наста Лойка звярнулася ў Пракуратуру Горацкага раёна з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання да службовых асобаў папраўчай калоніі №9 па забеспячэнню і ліквідацыі пагроз асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
14.12.2017 Пракуратура не зацікаўленая праводзіць праверку па факту прымусовай прыборкі лёну
Пракуратура Гомельскай вобласці не знайшла падстаў для правядзення праверкі па факце парушэння законнасці і правоў грамадзян пры ўборцы лёну на палях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
11.12.2017 Праваабаронца не дамогся праўды ад Генеральнай пракуратуры
Генеральная пракуратура пакінула скаргу юрыста ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці службовых асобаў Маладзечанскага райвыканкама без разгляду па сутнасці.
08.12.2017 Пракуратура накіравала справу аб збіцці Галіны Лагацкай на дадатковую праверку
Пракуратура ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС г. Мінска па факце жорсткага і бесчалавечага абыходжання з актывісткай прафсаюза РЭП Галінай Лагацкай.
04.12.2017 Пракуратура заплюшчыла вочы на беспадстаўную канфіскацыю запрашэнняў на "Дзяды"
Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях міліцыянтаў пры затрыманні Алы Гуцавай, калі тая раздавала грамадзянам запрашэнні на дазволеную ўладамі мірную акцыю ўшанавання памяці продкаў “Дзяды”.
23.11.2017 Пракуратура ўхіляецца ад адказу на пастаўленыя праваабаронцам пытанні па факту гібелі школьніцы
Валянцін Стэфановіч атрымаў чарговую адпіску на сваю скаргу аб правядзенні дадатковай праверкі па дачыненні службовых асобаў Маладзечанскага райвыканкама да гібелі вучаніцы сярэдняй школы №11 Вікторыі Папчэні.
15.11.2017 Прэзідэнт загадаў пакараць вінаватых за "народную ўборку льну" на Гомельшчыне
Міністр сельскай гаспадаркі распавёў, што прэзідэнт распарадзіўся пакараць вінаватых у несвоечасовай уборцы льну ў Гомельскай вобласці, піша TUT.by. Тым часам праваабаронцы чакаюць рэакцыі абласной пракуратуры па факце выкарыстання прымусовай працы ў дадзенай сітуацыі.
08.11.2017 Алег Мацкевіч: Мой зварот у пракуратуру патрапіў, як кажуць, у мэйнстрым
Пракуратура Мінскай вобласці адказала на зварот барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча, які прасіў правесці праверку па факце трагічнай гібелі салдата ў барысаўскай вайсковай часці, што знаходзіцца ў Печах.
06.11.2017 У пракуратуру накіравана заява з нагоды прымусовай уборкі льну на Гомельшчыне
Юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў пракуратуру з патрабаваннем праверкі па факце прымусовай працы па ўборцы льну на палях сяльгаспрадпрыемстваў Кармянскага, Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў.
10.10.2017 Справа Сіўчыка: Пракурор палічыў, што суд вынес мяккае пакаранне
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў ліст з суда Партызанскага раёна Мінска, у якім паведамляецца, што раённы пракурор апратэставаў рашэнне гэтага суда аб прыцягненні актывіста да адміністратыўный адказнасці у выглядзе штрафу.
29.09.2017 Пракуратура: Рашэнне аб увядзенні каменданцкага часу Глыбоцкім райвыканкамам не прымалася
Пракуратура Глыбоцкага раёна не знайшла парушэнняў службовымі асобамі Глыбоцкага райвыканкама заканадаўства ў частцы незаконнага ўвядзення на тэрыторыі раёна з 14 да 20 верасня 2017 года каменданцкага часу.
25.09.2017 Генпракуратура ўзяла на кантроль праверку па скарзе Дзмітрыя Серады
Мінскі ўрач-педыятр Дзмітрый Серада атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры на скаргу на яго жорсткае збіццё падчас затрымання супрацоўнікамі АМАПу.