viasna on patreon

Справа Сіўчыка: Пракурор палічыў, што суд вынес мяккае пакаранне Дакумент

2017 2017-10-10T08:20:03+0300 2017-10-10T09:56:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siuchyk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў ліст з суда Партызанскага раёна Мінска, у якім паведамляецца, што раённы пракурор апратэставаў рашэнне гэтага суда аб прыцягненні актывіста да адміністратыўный адказнасці у выглядзе штрафу. За ўдзел у акцыі, прымеркаванай да Дня Беларускай Вайсковай Славы 28 верасня Сіўчык быў аштрафаваны на 45 б.в.

Пракурор Партызанскага раёна Мінска С. Барысенка не пагадзіўся з судовым рашэннем, паколькі лічыць, што Сіўчык не становіцца на шлях выпраўлення, а таму пакаранне яму было вынесенае вельмі мяккае. Пра гэта палітык паведамляе ў фэйсбуку:

"...Сіўчык В.В. на працягу 2017 г. неаднойчы прыцягваўся (заўвага мая: заўжды незаконна) да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 і 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, за што ў дачыненні да названай асобы ўжываліся адміністрацыйныя пакаранні як у выглядзе штрафа, так і ў выглядзе арышта. Разам з тым, неаднаразовае ўжыванне названых адміністрацыйных пакаранняў не аказала патрэбнага выхаваўчага эфекта і прафілактычнага ўздзеяння на Сіўчыка В.В., з прычыны чаго ўжыванне ў цяперашні час больш мяккага пакарання, прадугледжанага санкцыяй 23.34 КаАп, немэтазгодна і не дазволіць у поўным аб'ёме дасягнуць мэты адміністрацыйнага пакарання, - папярэджанню здзяйснення Сіўчыкам В.В. новых правапарушэнняў у далейшым" (канец цытаты, пераклад мой, бо пракурор Партызанскага р-на, натуральна, што піша не нашай мовай). Пракурор не толькі абураецца, але яшчэ і хлусіць. Запісаў мяне ў безпрацоўныя.  Лянота было ранейшыя рашэнні судоў прачытаць? Там напісана, дзе я працую".

Viačasłaŭ Siŭčyk

Пратэст пракурора Партызанскага раёна Мінска  па справе У. Сіўчыка.
Пратэст пракурора Партызанскага раёна Мінска па справе У. Сіўчыка.
Пратэст пракурора Партызанскага раёна Мінска  па справе У. Сіўчыка.
Пратэст пракурора Партызанскага раёна Мінска па справе У. Сіўчыка.

Пратэст пракурора Партызанскага раёна Мінска  па справе У. Сіўчыка.

Адміністратыўная справа ў дачыненні да Вячаслава Сіўчыка накіраваная ў Мінскі гарадскі суд. Дата паседжання пакуль не прызначаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства