viasna on patreon

Пракуратура: Рашэнне аб увядзенні каменданцкага часу Глыбоцкім райвыканкамам не прымалася

2017 2017-09-29T15:47:12+0300 2017-10-04T16:18:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/77_o.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама.

Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама.

Пракуратура Глыбоцкага раёна разглядзела заяву юрыста ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб парушэнні службовымі асобамі Глыбоцкага райвыканкама заканадаўства ў частцы незаконнага ўвядзення на тэрыторыі раёна з 14 да 20 верасня 2017 года каменданцкага часу.

“Праверкай па звароце ўстаноўлена, што Глыбоцкім райвыканкамам афіцыйнае рашэнне аб увядзенні каменданцкага часу не прымалася, а размяшчэнне 14 верасня на сайце райвыканкама адпаведнай інфармацыі насіла толькі навучальны характар у межах вучэнняў па тэрытарыяльнай абароне і якіх бы там абмежаванняў правоў і свабод грамадзян не цягнула”, - пазначыў у адказе да праваабаронцы пракурор Глыбоцкага раёна Ігар Валынец.

Ён вырашыў, што падставаў для прыняцця па звароце Валянціна Стэфановіча мераў пракурорскага рэагавання няма.

Праваабаронца адзначае, што ўсё ж такі грамадзяне былі праінфармаваныя пра каменданцкую гадзіну не толькі праз сайт Глыбоцкага райвыканкама, але і праз абвесткі, якія былі развешаныя ў горадзе.

"Я як грамадзянін, калі б прачытаў такую абвестку, палічыў бы, што мне прадпісана дзейнічаць так, як было там ўказана: не выходзіць на вуліцу без неабходнасці, не перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакументаў і гэдак далей.

Акрамя таго, невядома, як бы разгортваліся падзеі, калі б журналісты не звярнулі ўвагу на такое рашэнне і выканкам не адказаў, што ўсё гэта “панарошку”. Атрымоўваецца, што такім чынам службовыя асобы маглі б правесці і іншыя “вучэнні”, да прыкладу, зрабіць мабілізацыю ўсіх ваеннаабавязаных", - сказаў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, 14 верасня масмедыя Беларусі абляцела навіна аб тым, што ў Глыбокім уведзена каменданцкая гадзіна з прычыны вучэнняў "Захад-2017", пры гэтым журналісты спасылаліся на паведамленне на сайце Глыбоцкага райвыканкама. У хуткім часе пасля з’яўлення гэтай інфармацыі паведамленне было выдалена з сайта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства